Магчымасці выбару спецыяльнасці пашыраюцца

Filed under: Год навукі,Нумары |

Магчымасць здачы ЦТ па чатырох прадметах пашырае выбар спецыяльнасці. Такім меркаваннем падзяліўся з журналістамі начальнік упраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч, каменціруючы змяненні, унесеныя ў правілы прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

«Нават рэдакцыя правіл, што існавала раней, давала магчымасць выбіраць у рамках пераліку прадметаў шэраг спецыяльнасцяў, у асобных выпадках гэта быў даволі вялікі выбар. У гэтым выпадку ў абітурыента выбар пашыраецца. У яго з’яўляецца магчымасць, зыходзячы з атрыманых рэзультатаў на ЦТ, выбіраць ужо з большага пераліку спецыяльнасцяў, прычым з розных груп, профіляў адукацыі», – сказаў Сяргей Каспяровіч.

Новай рэдакцыяй правіл таксама прадугледжана павелічэнне тэрміну дзеяння сертыфікатаў ЦТ да двух гадоў. Паводле слоў Сяргея Каспяровіча, для абітурыентаў гэта выключна станоўчы момант. Калі абітурыента раптам напаткае няўдача ў першы год, у яго будзе магчымасць з тымі ж сертыфікатамі, не здаючы паўторна ЦТ, падаваць дакументы ў прыёмную камісію на наступны год. У той жа час прыёмным камісіям будзе неабходна адпрацоўваць дакладны механізм па аналізе дакументаў, якія падаюцца.

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>