Прэмія Прэзідэнта – ігумену Яўсевію

У светлыя ражджэственскія дні адбылася цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.

Сярод лаўрэатаў гэтай высокай дзяржаўнай узнагароды настаяцель Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра ігумен Яўсевій, які адзначаны за важкі ўклад у духоўна-маральнае і патрыятычнае выхаванне моладзі, арганізацыю дзейнасці мужчынскага манастыра і аказанне дапамогі людзям у цяжкай жыццёвай сітуацыі, а таксама асобам, якія пакутуюць ад наркаманіі і алкагалізму.

Прыхаджане кафедральнага сабора святой праведнай Ганны з вялікай радасцю ўспрынялі гэтую вестку. Айцец Яўсевій для нас – дарагі чалавек, мы пастаянна бываем у гэтым манастыры, які знаходзіцца ў прыгожай лясной мясцовасці на беразе Нёмана, кіламетраў за 80 ад Стоўбцаў, у вёсцы Гнесічы Навагрудскага раёна.

Гэта адзін з самых старадаўніх манастыроў на нашай зямлі, заснаваны ў 1225 годзе. На працягу стагоддзяў яго неаднаразова знішчалі. Сёння мы з’яўляемся сведкамі чарговага, трэцяга, аднаўлення Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра. Святая абіцель зарэгістравана ў жніўні 2007 года. Малітвенным подзвігам ігумена Яўсевія і браціі, нястомнай працай манастыр хутка аднаўляецца. Узведзены новы брацкі корпус, пабудавана купель, узводзяцца храмы. Гэтая святая абіцель палюбілася многім людзям, якія прыязджаюць у гэтае намоленае стагоддзямі месца пад малітвеннае заступніцтва прападобнага Елісея Лаўрышаўскага скрыцца ад людской мітусні, пасвяціць час сваёй душы, атрымаць суцяшэнне, папрасіць духоўнай парады ў ігумена Яўсевія і проста падзякаваць Госпаду за Яго незлічоныя да нас міласці.

На Хрышчэнне Гасподняе многія плануюць паездку ў Лаўрышаўскі манастыр, каб акунуцца ў святую хрышчэнскую купель.

На здымку: айцец Яўсевій са стаўбцоўскімі паломнікамі.

Святлана ЖЫБУЛЬ, фота аўтара

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>