Аб шостым школьным дні

Настаўнікі-прадметнікі нараўне з класнымі кіраўнікамі будуць актыўна ўдзельнічаць у правядзенні шостага школьнага дня. Загад аб новых формах работы ў шосты школьны дзень падпісаў 19 студзеня міністр адукацыі Ігар Карпенка падчас наведвання Гацукоўскай сярэдняй школы ў Слуцкім раёне.

Ігар Карпенка падкрэсліў, што ўзаемадзеянне настаўнікаў-прадметнікаў з бацькамі было ўсебакова вывучана. «Такая форма, як кансультацыі з бацькамі па пытаннях навучання дзяцей, выносіцца на шосты школьны дзень, паколькі функцыя бацькоў у адукацыйным працэсе вельмі важная. Ці павінны, напрыклад, бацькі рашаць за дзіця задачы, якія таму задаюць па матэматыцы. Не, не павінны. Калі ў дзіцяці не атрымліваецца, бацькі павінны праінфармаваць аб гэтым настаўніка, правесці з ім кансультацыю, каб агульнымі намаганнямі вырашыць праблему разумення дзіцем таго ці іншага матэрыялу», – растлумачыў міністр адукацыі.

Паводле яго слоў, педагогі, якія выкладаюць розныя вучэбныя прадметы, часта ўстараняюцца ад удзелу ў шостым школьным дні. Разам з тым яны павінны ў гэты дзень працаваць з дзецьмі. Мяркуецца, што правядзенне для вучняў 9-11-х класаў факультатыўных заняткаў у гэты дзень разгрузіць для дзяцей асноўны вучэбны тыдзень. Яшчэ адным прынцыповым новаўвядзеннем падпісанага дакумента з’яўляецца вырашэнне пытанняў працоўнага выхавання і ўзаемадзеяння агульнай сярэдняй школы з сістэмай прафесійна-тэхнічнай адукацыі для таго, каб можна было выкарыстаць магчымасці ліцэяў і каледжаў у навучанні навыкам тых ці іншых прафесій. Магчыма, дзіця ў будучым не пойдзе вучыцца па спецыяльнасці, але ў самастойным жыцці набытыя ўменні яму спатрэбяцца, лічыць Ігар Карпенка.

Міністр падкрэсліў, што новы дакумент не вызначае пералік канкрэтных мерапрыемстваў або работ, неабходных для правядзення ў шосты школьны дзень. Гэта будзе знаходзіцца ў кампетэнцыі ўстаноў адукацыі. «Педкалектыў павінен распрацаваць праграму шостага школьнага дня, расклад у адпаведнасці з гігіенічнымі патрабаваннямі, з нарматыўнай базай і рацыянальна размеркаваць напрамкі работы. Напрыклад, на адным тыдні гэта могуць быць кансультацыі, на наступным – паездка ў прафесійна-тэхнічную навучальную ўстанову, далей адбудуцца спартыўныя спаборніцтвы або творчыя конкурсы. Аб гэтым трэба сур’ёзна інфармаваць бацькоў, каб можна было арганізаваць нейкія сумесныя мерапрыемствы», – сказаў ён. Менавіта ў школах будуць вызначаць і тое, як рацыянальна прыцягнуць настаўнікаў-прадметнікаў, дапоўніў міністр.

Кіраўнік ведамства нагадаў, што цяпер вядзецца работа па ўнясенні змяненняў у Кодэкс аб адукацыі. На думку Ігара Карпенкі, у перспектыве многія факультатыўныя заняткі вучняў 5-11-х класаў можна было б выносіць менавіта на шосты школьны дзень.

Міністр расказаў, што з наступнага тыдня пачнецца маніторынг арганізацыі работы ў шосты школьны дзень у адпаведнасці з новаўвядзеннямі. Ён будзе праводзіцца не з мэтай вынясення нейкіх спагнанняў, а для карэкціроўкі зместу работы.

Ігар Карпенка станоўча адазваўся аб арганізацыі работы ў шосты школьны дзень у Гацукоўскай сярэдняй школе. Ён азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай установы адукацыі, а таксама абмеркаваў з педагагічным калектывам пытанні актуальнага парадку дня сістэмы адукацыі.

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>