Бацькоўскім камітэтам забаронена збіраць грошы на патрэбы дзіцячых садоў і школ

Бацькоўскім камітэтам забаронена збіраць грошы на забеспячэнне дзейнасці дзіцячых садоў і школ. Гэта вынікае з пастановы Міністэрства адукацыі ад 28 снежня 2016 года нумар 126, якая апублікавана 20 студзеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Змяненні ўнесены ў палажэнні аб бацькоўскіх камітэтах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дашкольнай адукацыі і спецыяльных агульнаадукацыйных школ (спецыяльных агульнаадукацыйных школ-інтэрнатаў), дапаможных школ (дапаможных школ-інтэрнатаў), цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

У прыватнасці, пункт, у якім пералічваюцца кампетэнцыі бацькоўскага камітэта ўстановы агульнай школьнай адукацыі, дапоўнены словамі «за выключэннем пытанняў, якія датычаць прыцягнення грашовых сродкаў для забеспячэння дзейнасці ўстановы адукацыі».

У дадатку да палажэння аб бацькоўскім камітэце ўстановы дашкольнай адукацыі напісана: «Да кампетэнцыі бацькоўскага камітэта не могуць быць аднесены пытанні, якія датычаць прыцягнення грашовых сродкаў для забеспячэння дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі».

Гэтая пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

БелТА

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>