Брэст, Пінск, Бабруйск…

Filed under: Нумары,Спорт |

Такая шырокая геаграфія гарадоў, якія прадставілі свае спартыўныя калектывы для ўдзелу ў нашых Стоўбцах. На паркеце спартыўнай залы ФАКа прайшлі чвэрцьфінальныя гульні на Кубак Беларусі па футзале. Наш «Нёман» змагаўся з пінскай камандай «Аист-Пикант». Напружаная гульня закончылася з мінімальнай перавагай гасцей – 3:2. У другой пары сапернічалі «Меркурый ГТК» (Брэст) і ФЗК (Бабруйск). Перамаглі майстры зальнага футбола з Брэста – 3:1.

У Стаўбцоўскім ФАКу вызначацца і фіналісты. 27 студзеня сустрэнуцца ў паўфінальных паядынках «Аист-Пикант» (Брэст) і «Саюз-энергія» (Бабруйск), а таксама «Будаўнік» (Чэрвень) і «Меркурый ГТК» (Брэст).

Зазначым, што стаўбчане сталі мацнейшымі ў занальным турніры Кубка Мінскай вобласці па міні-футболе. У зале ФАКа нашы адолелі каманды Валожына і Салігорска.

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>