Весці летапіс сучаснасці

Супрацоўнікі рэдакцыі сябруюць з Аляксандрам Пятровым. За многія гады зносін мы ні разу не бачылі яго ў дрэнным настроі – заўсёды радасны, жартаўлівы, з усмешкай. Ён нясе ў сабе такі пазітыў, што дзіву даешся – гэтага так не хапае ўсім нам. Чалавек з абвостраным пачуццём абавязацельстваў, ён заўсёды выканае просьбу. Не адзін раз замяняў фотажурналіста і прыносіў у рэдакцыю фотаздымкі раённых падзей.

Так, Аляксандр Пятроў фатограф. Прычым, усё сваё свядомае жыццё. Карэнны стаўбчанін, выпускнік сярэдняй школы № 2 г. Стоўбцы, падчас летніх канікул ён часта бываў у Алушце, дзе жывуць яго блізкія родныя. Яго дзядзька быў фатографам, знакамітым. Не толькі фатаграфаваў, але і рамантаваў фотаапараты. І вось за гэтым заняткам разам з ім Аляксандр праводзіў свой час. Ён трымаў у руках фотаапараты, спрабаваў сам рабіць фота, назіраў за работай прафесіянала. Гэта было цікава настолькі, што ад майстра ён адысці не мог. У Аляксандра з’явіўся фотаапарат тады, калі такой дарагой рэчы яшчэ ні ў кога не было з яго стаўбцоўскіх сяброў. Гэты інтарэс безагаворачна вызначыў выбар прафесіі. Пасля заканчэння школы Аляксандр паступіў у вучылішча і атрымаў кваліфікацыю фатографа. Пачынаў сваю працоўную дзейнасць у фотаатэлье раённага камбіната бытавога абслугоўвання. З вялікай удзячнасцю гаворыць аб вопытных майстрах атэлье, яго настаўніках, якія дапамагалі маладому спецыялісту адбыцца добрым фатографам. Гэта Уладзімір Агароднік і Міхаіл Міцюля, які меў абавязкі фотарэтушора.

У арміі Аляксандр Пятроў быў паштальёнам і фатографам. Пасля тэрміновай службы зноў вярнуўся на працу ў Дом быту. А ў пачатку 90-х прыняў рашэнне адкрыць сваю справу, зарэгістраваўся індывідуальным прадпрымальнікам. З таго часу і працягвае аказваць фотапаслугі.

Многія гады Аляксандр Пятроў знаходзіцца ў штаце аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Ён мае службовыя абавязкі рабіць фоталетапісы раённых святаў, мерапрыемстваў. Так што Аляксандр Джонавіч заўсёды ў гушчы падзей, праз яго фотааб’ектыў праходзяць самыя важныя вехі жыцця раёна. Выконвае ён сваю работу з радасцю, з пачуццём адказнасці. Зліўся са сваёй аднойчы і назаўсёды выбранай прафесій, што стала неад’емнай часткай яго жыцця.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>