Будзьце ўважлівымі да сябе

Filed under: Медыцына,Нумары |

У сучасны момант на тэрыторыі Мінскай вобласці і ў Стаўбцоўскім раёне рэгіструецца захваральнасць вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі, рост адпавядае сезону, аднак перавышэнне эпідэмічных парогаў не рэгіструецца.

Згодна з прагнозамі, пад’ём захваральнасці грыпам чакаецца напрыканцы студзеня-пачатку лютага.

Лепшай абаронай ад грыпу і яго ўскладненняў з’яўляецца імунізацыя. У перадэпідэмічны перыяд у нашым раёне супраць грыпу прышчэплена 41,7 працэнта насельніцтва.

Пры вострых рэспіраторных інфекцыях не грыпознай этыалогіі захваральнасць развіваецца паступова, часцей пачынаецца са стамляльнасці, насмарку і кашлю. Пры грыпе адзначаецца рэзкае пагаршэнне стану з павышэннем тэмпературы цела (у асобных выпадках да 40,5 градуса), галаўны боль, «ламата» ў мышцах і суставах, павышэнне адчувальнасці да святла. Пры грыпе паражаюцца сасуды, таму магчыма кроватачывасць дзёснаў і слізістай абалонкі носу. Пасля перанесенага грыпу арганізм становіцца ўспрымальным да розных інфекцый, што можа прывесці да цяжкіх ускладненняў. Асабліва цяжка грып і вострыя рэспіраторныя інфекцыі працякаюць у дзяцей і пажылых людзей.

Каб папярэдзіць захворванне, неабходна загартоўваць і ўмацоўваць свой арганізм, высыпацца, захоўваць рэжым працы і адпачынку. Апранайцеся па надвор’і, не пераахалоджвайцеся, правільна харчуйцеся, уключыце ў рацыён вітаміны. Па магчымасці пазбягайце месцаў скаплення людзей, скараціце паездкі ў грамадскім транспарце, часцей мыйце рукі з мылам, працірайце іх сурвэткамі, якія ўтрымліваюць спіртавыя вадкасці.

Калі адчулі недамаганне, не займайцеся самалячэннем, выклікайце ўрача і строга выконвайце ўсе назначэнні.

Ірына ПЯТРОВІЧ,загадчык аддзела эпідэміялогіі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>