У памочніцах – дочкі

Filed under: Захапленні,Нумары |

На выставах мастацкай творчасці можна ўбачыць творы стаўбчанкі Таццяны Каспяровіч. Яна майстрыца вязаць кручком і спіцамі. Аднак у апошні час Таццяну больш прыцягвае дэкаратыўна-прыкладная творчасць. Яна асвоіла выраб мастацкіх рэчаў з газетных трубачак і з атласнай стужкі. Вазы, карзінкі, шкатулкі, упрыгажэнні і сувеніры са стужак – вельмі прыгожыя мастацкія творы.

Таццяна Валянцінаўна на працягу 10 гадоў з’яўляецца прыёмнай маці. У яе прыёмная дачка і ўдачароная, а яшчэ двое сваіх дарослых дачок, якія маюць ужо сем’і, растуць унук і ўнучка.

Школьніцы Жэня і Наташа таксама маюць інтарэс да мастацтва, наведваюць гурткі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. У свабодны ад заняткаў час яны з ахвотай займаюцца рукадзеллем з Таццянай Валянцінаўнай. Каб атрымалася прыгожая мастацкая рэч, патрэбна правесці нямала падрыхтоўчай работы. Тут і прыходзяць на дапамогу яе дзяўчынкі, што радуе маці. Гэтыя навыкі спатрэбяцца ім у іх самастойным жыцці. Ды і судакрананне з мастацтвам дае добрыя плады ў выхаванні дзяцей.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>