Завітайце сёння ў школу

Успаміны – зоркі непагасныя…

Званок, зноў у дружны клас збяры!

Мы з вамі назаўсёды аднакласнікі,

Мы тыя ж школьныя сябры.

Паважаныя педагогі і выхавацелі, ветэраны педагагічнай працы, вучні і бацькі, выпускнікі школ!

Сёння, 4 лютага, усе школы прымаюць у сябе гасцей. Ужо стала добрай традыцыяй у першую суботу лютага збірацца на вечары-сустрэчы выпускнікоў. Гэта вы, паважаныя настаўнікі, аб’ядноўваеце вакол сябе сплаў маладосці і вопыту, імкняцеся выхаваць у нашых дзяцей самыя лепшыя чалавечыя якасці – дабрыню, шчырасць, працавітасць, адказнасць. У раёне створаны ўсе ўмовы для атрымання добрых ведаў: у вучэбным працэсе выкарыстоўваюцца сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, здароўезберагальныя і інавацыйныя праекты. Створана сучасная школьная інфраструктура, умацоўваецца матэрыяльная база ўстаноў адукацыі. Нездарма Прэзідэнт нашай краіны 2017 год аб’явіў Годам навукі. Наперадзе – нялёгкая, але важная работа – вучыцца і вучыць, закладваць фундамент будучага. Сёння кожная школа будзе трымаць справаздачу перад сваімі выпускнікамі, а выпускнікі, у сваю чаргу, – перад школай, перад сваімі настаўнікамі.

Гады вучобы ў школе застаюцца ў пямяці кожнага чалавека: любімыя настаўнікі, любімыя ўрокі… Асабіста я закончыла СШ № 2 г. Стоўбцы 39 гадоў назад. Але ўрокі Марыі Іванаўны Мядзведзь (светлай памяці), Марыі Аляксандраўны Янцалевіч, Мікалая Якаўлевіча Лазука (светлай памяці), Любові Давыдаўны Ткачовай і іншых настаўнікаў засталіся на ўсё жыццё. Гэта былі ўрокі не толькі прадметныя, а ўрокі-парады, урокі-жыццё. У сваёй былой працы (настаўніцы беларускай мовы і літаратуры СШ № 3 г. Стоўбцы) я імкнулася быць падобнай на сваіх любімых настаўнікаў, пераймала іх вопыт, іх веды, імкнулася аддаць сваім вучням усё самае лепшае. Дарагія мае выпускнікі (у мяне было пяць выпускаў), паверце: я памятаю кожнага з вас, мне цікава ведаць, як склаўся ваш лёс. Калі хтосьці з вас забягае да мяне ў рэдакцыю, мне прыемна ўдвая. Значыць, я маю пэўныя вынікі ў сваёй педагагічнай дзейнасці.

А сёння на пошту рэдактара прыйшло пісьмо з горада Асіповічы Магілёўскай вобласці ад Наталлі Аляксандраўны Шкут. Яна піша: «Дазвольце праз раённую газету «Прамень» павіншаваць выпускнікоў 1992 года СШ № 3 г. Стоўбцы з вечарам-сустрэчай. 25 гадоў, як вы ўжо выйшлі на самастойны жыццёвы шлях. Дзякуй вам за памяць. Я вас памятаю і люблю…» Што ж, такія яны – настаўнікі! Куды б не закінуў іх лёс, а часцінка сэрца застаецца з вучнямі.

Паважаныя выпускнікі школ! Няхай вас заўсёды суправаджае моцная школьная дружба. Няхай дапамагаюць вам добрыя і мудрыя парады школьных настаўнікаў. Няхай здзяйсняюцца вашы надзеі і імкненні!

Наша жизнь, несомненно, движение.

Так идите дорогой удач!

Находите простые решения,

Как недавно – для школьных задач.

Я желаю до целей дойти вам,

Не сдаваться, спеша за мечтой.

Будьте каждый по жизни счастливым

И делитесь своей добротой!

Спадзяюся, што школьныя гады застануцца назаўсёды ў вашай памяці. Прыемных вам сустрэч!

З павагай,Нэлі АСТРЭЙКА

На фотаздымку: вечар сустрэчы ў Засульскай СШ, 2016 год.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>