Вучыць англійскую мову – быць сучасным чалавекам

Filed under: Год навукі,Нумары |

Вольга Целеш – не толькі выдатны настаўнік англійскай мовы, якую яна з вялікай любоўю да сваёй прафесіі выкладае ў роднай сярэдняй школе № 3 г. Стоўбцы, выпускніцай якой з’яўляецца, але яшчэ – і прадаўжальніца сямейнай дынастыі.

Настаўніцкай прафесіі прысвяцілі жыццё яе бацькі. Сяргей Целеш па спецыяльнасці – настаўнік фізікі. Але Сяргей Іванавіч доўгі час з’яўляўся дырэктарам раённага сацыяльнага прытулку і меў абавязак службовы і свайго сэрца – стаяць на ахове дзяцінства. Галіна Целеш – настаўніца роднай мовы. У сучасны момант яна з’яўляецца выхавацелем сярэдняй школы № 2 г. Стоўбцы. Сястра Вольгі Сяргееўны Кацярына Целеш працуе лагапедам у Старасвержанскім дзіцячым садзе. Бацькі сваім асабістым прыкладам шмат зрабілі для таго, каб іх дочкі прадоўжылі настаўніцкую дынастыю. Яны праяўляюць вялікі інтарэс да іх работы, радуюцца іх поспехам, дапамагаюць парадамі, як могуць удзельнічаюць у іх жыцці. Настаўніцткая тэма дома стала неад’емнай часткай іх прыемных зносін. І прыналежнасць да высакароднай прафесіі педагога ўпрыгожвае гэтую сям’ю.

Вольга Целеш напрацоўвае вопыт у прафесіі, удасканальвае свае веды, мае інтарэс да новых тэхналогій. Яна рада, што на ўзроўні міністэрства гэтаму прадмету нададзена вялікая ўвага, англійская мова ўведзена ў статус абавязковага выпускнога экзамену. Гэта таксама з’яўляецца добрым стымулам для маладых людзей вывучаць яе з інтарэсам. Па-ранейшаму застаецца важкім і такі матыў – сучаснаму паспяховаму чалавеку ва ўсіх галінах дзейнасці ніколі не перашкодзіць веданне англійскай мовы. А ў многіх выпадках – гэта гарант для атрымання цікавых прапаноў і для службовай кар’еры.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>