Ад традыцый да інавацый

Filed under: Год навукі,Нумары |

З мэтай стварэння ўмоў для дэманстрацыі і публічнага прадстаўлення ўзроўню прафесіяналізму педагогаў, стымулявання станоўчай матывацыі да ўдасканалення прафесійнага майстэрства, развіцця педагагічнай творчасці, пошуку педагагічных ідэй у Вішнявецкай сярэдняй школе прайшоў Дзень педагагічнага майстэрства «Ад традыцый да інавацый». На сустрэчу былі запрошаны намеснікі дырэктараў па вучэбнай, вучэбна-выхаваўчай і выхаваўчай рабоце ўстаноў адукацыі раёна.

Удзельнікаў семінара гасцінна віталі вучні, іх яркае, эмацыянальна пазітыўнае выступленне забяспечыла настрой творчай сустрэчы, стварыла атмасферу адкрытасці і добразычлівасці, творчасці і натхнення. З праграмай семінара прысутных пазнаёміла дырэктар школы Ірына Клачко. У рамках панарамы адкрытых урокаў і мерапрыемстваў прадэманстравалі сваё педагагічнае майстэрства, прафесіяналізм, індывідуальны творчы почырк педагогі ўстановы адукацыі. Блок вучэбных заняткаў прадставілі Ірына Саракавік, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, з урокам-практыкумам у 10 класе «Фразеалагізмы, іх роля ў маўленні». Факультатыўны занятак па матэматыцы ў 3 класе «Узаемнае размяшчэнне дзвюх прамых» (занятак-даследаванне) правяла Святлана Лысая, настаўнік пачатковых класаў. Удзельнікі семінара наведалі стымулюючы занятак па рускай мове ў 5 класе ў настаўніка рускай мовы і літаратуры Людмілы Гумен, а таксама ўрок геаграфіі ў 7 класе інтэгрыраванага навучання і выхавання ў Таццяны Сасноўскай, настаўніка-дэфектолага. Варта адзначыць, што настаўнікі шырока выкарыстоўвалі інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі (прэзентацыі, відэаролікі, слайд-шоу), электронныя сродкі навучання, сучасныя адукацыйныя тэхналогіі. Блок пазакласных мерапрыемстваў прадставілі педагог сацыяльны Галіна Аўлохава, якая правяла гэта зусім новае інфармацыйнае пакаленне, ад іх патрабуюцца не толькі веды, але і актыўнасць, ініцыятыўнасць, здольнасць прымаць рашэнні ў любой сітуацыі. Каб вырасціць такога выпускніка, патрэбны новыя ідэі для арганізацыі адукацыйнага працэсу. Праектная дзейнасць паспяхова спраўляецца з вырашэннем гэтай задачы. Аб’ектам нашага даследавання сталі школьныя сродкі масавай інфармацыі.

чання, прысвечаны метадычнай рабоце з педагогамі. Наша тэлебачанне было створана практычна з нічога, амаль без рэсурсаў і тэхнічных сродкаў. Былі толькі вера, надзея і вялікае жаданне. І вось у разгар навагодніх і калядных свят у рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» мы атрымалі сучасную лічбавую відэакамеру ад рэдакцыі «Настаўніцкай газеты». І яшчэ раз пераканаліся, што цуды на Каляды – гэта не выдумка. Як кіраўнік праекта, я добра разумею, што мы не павінны спыняцца на дасягнутым, нам трэба ўдасканальваць напрамкі нашай дзейнасці, прыцягваць да работы над выпускам перадач больш шырокае кола вучняў, настаўнікаў, бацькоў. А на будучае – планаваць свае перадачы ў соцыуме, з грамадскасцю нашага школьнага мікрараёна.

Для ўдзельнікаў семінара была падрыхтавана выстава «Школьныя СМІ», а ў падарунак госці атрымалі блакноты з лагатыпамі газеты, часопіса і тэлебачання.

Вынікі семінара былі падведзены ў форме адкрытага мікрафона. Прыемна, што калегі высока ацанілі творчую работу педагагічнага калектыву. Вішнявецкая сярэдняя школа ўпэўнена глядзіць наперад, не спыняецца на дасягнутым, і ў гэтым заслуга ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу: педагогаў, вучняў, бацькоў, спонсараў. Менавіта дзякуючы іх садружнасці школа мае свой твар, свой творчы почырк.

Таццяна БЕЛАНОВІЧ, намеснік дырэктарапа вучэбнай рабоце Вішнявецкай сярэдняй школы

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>