• Гораду Стоўбцы - 425 гадоў

Вось дык Слава!

Filed under: Захапленні,Нумары |

Не ўгадаеце, колькі ні старайцеся, у чым праявіў свой талент дзесяцігадовы Слава Забродны. Ва ўсякім разе нам было вельмі нечакана пачуць пра яго хобі. Ён пляце косы дзяўчынкам. Прычым рознай складанасці. Хто паспрабаваў заплесці каласок на галаве, ведае, якога майстэрства гэта патрабуе. І не кожнаму ўдаецца ажыццявіць гэты цуд. Затое, калі каласок удаўся, гэта найпрыгажэйшая прычоска, якую только можна стварыць на галаве дзяўчынкі.

І адкуль у хлопчыка такі талент? Слава расказвае, што навучыўся ён гэтаму па кнізе. Можна было б папрактыкавацца плесці косы на галаве сваёй сястрычкі, але сама Маргарыта гаворыць, што яна нецярплівая, таму не даецца браціку для яго практыкаванняў. Затое іншыя дзяўчынкі з радасцю падстаўляюць свае галоўкі і выходзяць з «цырульні» Славы з найпрыгажэйшымі коскамі.

Слава Забродны вучыцца ў СШ № 2 г. Стоўбцы. Ён сур’ёзна задумваецца аб сваёй будучай прафесіі. Вельмі-вельмі жадаў бы стаць цырульнікам, прычым толькі па жаночых прычосках. Мы падтрымліваем Славу ў яго выбары. І жадаем яму добра вучыцца, працягваць развіваць свае мастацкія здольнасці і паспяхова ажыццявіць у будучым сваю мару адносна прафесіі.

Святлана ЖЫБУЛЬ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>