«Халодныя метады» ў жывёлагадоўлі

Пракуратурай Стаўбцоўскага раёна праведзены рэйдавыя мерапрыемствы па пытаннях належнага ўтрымання жывёлы, выканання сельскагаспадарчымі арганізацыямі ветэрынарна-санітарных правілаў і іншых актаў заканадаўства ў галіне ветэрынарнай дзейнасці. У ходзе праведзеных маніторынгаў і рэйдаў устаноўлена, што ў радзе гаспадарак дапускаюцца парушэнні патрабаванняў указанага заканадаўства.

Так, на МТФ у а. г. Заямнае ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» памяшканне, дзе ўтрымліваецца жывёла, як след не падрыхтавана, чым парушаны палажэнні п. 17 «Ветэрынарна-санітарных правілаў утрымання буйной рагатай жывёлы на жывёлагадоўчых комплексах», зацверджаных пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Аконны праём – з разбітым шклом, часткова прыкрытым разарванай поліэтыленавай плёнкай. На МТФ «Дразды» ў памяшканні, дзе стаяць трохмесячныя цяляты, наогул аконныя праёмы з дзіркамі, крыху прыкрытымі саломай. Дзіравыя аконныя праёмы і ў памяшканнях МТФ «Цеснавая» ААТ «Радізма Дзяржынскага». Разламаны агароджанні лежакоў для кароў.

На фермах гэтых гаспадарак выяўлены яшчэ рад парушэнняў. У цялятніку МТФ у а. г. Заямнае знаходзяцца каты, што забаронена санітарнымі правіламі. Там жа рэзервуары для паення жывёлы, што знаходзяцца на вуліцы, замерзлі. І ў паілках для цялят МТФ «Цеснавая» – кавалкі лёду. Там жа ў некаторых летніх доміках для вырошчвання цялят стаялі па два цяляці, побач жа клеткі былі свабодныя. На МТФ «Мешычы» ААТ «Радзіма Дзяржынскага» на вуліцы марозным надвор’ем, у доміках без уцяплення, былі 13 цялят ва ўзросце ад аднаго да трох месяцаў. Кіраўнік спасылаўся на «халодны метад вырошчвання». Простая логіка падказвае, што такія метады могуць прывесці да захворвання жывёлы і нават да яе абмаражэння і паморку.

Пры абследаванні МТФ «Новыя Рубяжэвічы» ААТ «Рубяжэвічы» адзначалася, што работнікамі гаспадаркі не праводзіцца своечасовае запаўненне рэзервуараў для вады, прызначанай для паення буйной рагатай жывёлы. У цэху сухастою вада ў паілках была замерзлай. У памяшканні для вырошчвання цялят узростам ад аднаго да шасці месяцаў у выніку працякання ў даху заўважаны замерзлыя ці затопленыя ўчасткі, якія працяглы час не ачышчаюцца. Не было вады для паення жывёлы і ў некаторых рэзервуарах на МТФ «Барок» ААТ «Дзераўное».

На МТФ у а. г. Заямнае і в. Слабада ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» работнікамі гаспадаркі нясвоечасова ачышчаюцца памяшканні ад гною, не праводзіцца дэзынфекцыя клетак, што выклікае захворванні маладняку і ў выніку можа прывесці да паморку жывёлы. Аналагічныя парушэнні выяўлены ў ходзе абследавання пракуратурай раёна МТФ у в. Мархачоўшчына ААТ «Вішнявецкі-агра», МТФ «Барок» і МТК у в. Ніўнае ААТ «Дзераўное», МТФ «Цеснавая» і «Мешычы» ААТ «Радзіма Дзяржынскага» і МТФ «Новыя Рубяжэвічы» ААТ «Рубяжэвічы».

Канстатавана, што адказнымі работнікамі ПДСУП «Профі-Аграцэнтр», ААТ «Вішнявецкі-агра», «Дзераўное», «Агранёманскі», «Рубяжэвічы» і «Радзіма Дзяржынскага» не захоўваюцца патрабаванні ветэрынарна-санітарных правілаў для малочнатаварных фермаў арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць па вытворчасці малака. Па выніках праверкі кіраўніцтву ўказаных гаспадарак вынесены прадпісанні. Па разгледжаных актах пракурорскага нагляду сем асоб прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Сяргей ГРЫЦУК, пракурор Стаўбцоўскага раёна

РУБРЫКІ

One Response to «Халодныя метады» ў жывёлагадоўлі

  1. Шкада жывёлу.

    Анна
    Февраль 14, 2017 at 10:56 дп
    Ответить

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>