Святая да музыкі любоў

11aЛюдзей выдатна можа аб’яднаць песня. Гэта прадэманстравала музычная гасціная ў Стаўбцоўскай дзіцячай школе мастацтваў. Людзі розных пакаленняў, гледачы ў зале, не маглі стрымацца, каб не падпяваць выканаўцам на сцэне вядомыя і любімыя песні – «Полевые цветы», «Листья желтые», «Скрипач на крыше», «Синий лен», «Маэстро», «Вернисаж», «Делу время», «Еще не вечер», «Зеленый свет» і іншыя песенныя творы-шэдэўры. Музыку да іх напісаў выдатны кампазітар, якога называюць нацыянальнай легендай Латвіі, візітнай карткай Рыгі, сімвалам краіны, – Райманд Паулс.

Арганізатары музычнай гасцінай невыпадкова выбралі гэтую легендарную асобу для правядзення творчага музычнага вечара.

Кожны год у Стаўбцоўскай дзіцячай школе мастацтваў выбіраецца тэма для музычнай гасцінай, звязаная з сусветна вядомымі імёнамі. Мінулагодняя была прысвечана Уладзіміру Мулявіну, а сёлетняя – Райманду Паулсу. Аўтар ідэі, тэарэтык, выкладчык школы мастацтваў Тамара Фірулёва падабрала выдатны матэрыял пра вядомага кампазітара. Яе стараннямі і талентам для гледачоў былі адкрыты цікавыя старонкі з жыцця і творчасці маэстра. З цікавасцю быў успрыняты факт, што маэстра нарадзіўся ў сям’і майстра шкляных вырабаў і вышывальшчыцы. Жыццёвая і творчая біяграфія прадстаўляла інтарэс для гледачоў, таму двухгадзінная праграма прайшла на адным дыханні.

Загадчыца тэатральнага аддзялення Вольга Навіцкая на падставе гэтага тэарэтычнага матэрыялу, з высокім майстэрствам сабранага і апрацаванага Тамарай Фірулёвай, зрэжысавала праграму. Тамара Фірулёва і Вольга Навіцкая выступілі і вядучымі музычнага вечара. Педагогі і вучні школы мастацтваў выканалі музычныя творы Райманда Паулса. Яго музычная спадчына – найбагацейшая. Райманд Паулс – аўтар больш за 600 песень, напісаў музыку да 30 кінафільмаў, 20 тэатральных пастановак, трох балетаў, стварыў мноства інструментальных твораў. Цяпер кампазітару 81 год, аднак ён не парывае з мастацтвам.

Відэаапаратура дала магчымасць гледачам пазнаёміцца з дзеячамі мастацтва, хто цесна звязаны з кампазітарам, меў з ім творчае супрацоўніцтва. Паэты і выканаўцы выказалі свае адносіны да таленавітага музыканта-віртуоза і кампазітара, сваю любоў да яго творчасці.

Музычны вечар у школе мастацтваў падарыў прысутным прыемныя гадзіны, даў магчымасць атрымаць асалоду ад выдатнага выканання вядомых песень Райманда Паулса. Арганізатарам музычнай гасцінай, як заўсёды, гледачы адрасавамі свае шчырыя словы ўдзячнасці за іх старанні, выканаўцам – за выканальніцкі і песенны талент. Без перабольшвання можна сказаць, што такія тэматычныя музычныя гасціныя ў Стаўбцоўскай дзіцячай школе мастацтваў – унікальная музычная з’ява і своеасаблівая візітная картка ўстановы дадатковай адукацыі.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Аляксандра ПЯТРОВА

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>