Спаборніцтвы

Filed under: Нумары,Спорт |

15t

НА «СТАЎБЦОЎСКАЙ ЛЫЖНІ»

Пасёлак Наваколасава сустракаў мацнейшых лыжнікаў Стаўбцоўшчыны на спартыўна-масавым свяце «Стаўбцоўская лыжня-2017″. Усяго ў гэтым сапраўдным свяце зімовага спорту прынялі ўдзел прадстаўнікі 14-ці арганізацый і прадпрыемстваў нашага раёна.

З пажаданнямі ўдачы ў лыжнай гонцы выступілі намеснік старшыні Стаўбцоўскага райвыканкама Сяргей Шэсцель і намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Ірына Язвінская.

Спаборніцтвы праводзіліся ў чатырох узроставых групах (18-34 гады, 35-44, 45-54, 54 гады і старэйшыя) сярод мужчын і жанчын. Самымі шматлікімі дэлегацыямі былі прадстаўлены Стаўбцоўскія электрасеткі і лясгас.

Пераможцай «Стаўбцоўскай лыжні-2017″ стала зборная аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Каманду прадстаўлялі Дар’я Варывоцкая, Надзея Ермаловіч, Вольга Арлоўская, Генадзій Канановіч і Валерый Кузняцоў (калектыў вы бачыце на фотаздымку).

Другую прыступку ўмоўнага п’едэстала заняла каманда раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у саставе Андрэя Арлоўскага, Вадзіма Грахольскага, Валерыя Пятроўскага, Віктара Карповіча, Алега Лугаўскога. Вячаслаў Біруля, Мікалай Гацура, Міхаіл Яцэвіч, Аляксандр Янькоў, Аляксей Аўласовіч, Жанна Міхно, Аляксандр Панамароў, Таццяна Бернатовіч сваім лыжным ходам прынеслі прызавое трэцяе месца ДЛГУ «Стаўбцоўскі лясгас».

Агульная колькасць удзельнікаў спаборніцтваў склала 70 чалавек. Судзейства забяспечвалі Аляксандр Грыб, Сяргей Качановіч, Эдуард Варывоцкі са сваімі выхаванцамі Наталляй Пальчэўскай, Аляксандрам Драздом, Аляксандрам Паляковым, Паўлам Маркачэўскім, Арцёмам Балабанам.

Дар’я ВАРЫВОЦКАЯ

 

ФІНАЛЬНАЕ НАПРУЖАННЕ

На адкрыццё фінальнага турніру першынства Мінскай вобласці па міні-футболе прыбылі старшыня абласной федэрацыі футбола Алег Чыкун і яго намеснік Юрый Майстроў. Вядомыя і за межамі рэспублікі суддзі па футболе назвалі лепшых арбітраў, якія абслугоўвалі папярэднія гульні гэтых спаборніцтваў. Усе віталі лаўрэатаў – стаўбчан Рэната Шкварчанку і Андрэя Філіповіча. А затым у зале стаўбцоўскага фізкультурна-аздараўленчага комплексу разгарнуліся гарачыя баталіі.

Сапернікі ўсе моцныя. І перавага пераможцаў у большасці паядынкаў вызначалася адным-двума мячамі. У выніку чэмпіёнам стала каманда Дзяржынскага раёна, на другім месцы – міні-футбольная зборная Мінскага, на трэцім – Пухавіцкага раёнаў. Каманда Стаўбцоўскага раёна заняла чацвёртае месца.

Калектывы і трэнеры адзначылі добрую арганізацыю спаборніцтваў, выдатную спартыўную базу, якой стаў наш ФАК.

 

У ЧАКАННІ ВЯЛІКАГА ФУТБОЛА

Зацверджана палажэнне аб розыгрышы чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Як і ў папярэднія гады, старт у мацнейшым дывізіёне беларускага футбола прымуць 16 камандаў. «Дынама», ФК «Мінск» і «Крумкачы» прадстаўляюць сталіцу. Чэмпіён рэспублікі БАТЭ (Барысаў), «Шахцёр» (Салігорск), «Тарпеда БелАЗ» (Жодзіна), ФК «Слуцк», «Гарадзея» і «Іслач» (Мінскі раён) – Мінскую вобласць. Таксама за званне мацнейшых у Беларусі будуць змагацца каманды Брэста, Гродна, Віцебска, Магілёва, Гомеля, Мазыра і Наваполацка.

Аматары футбола змогуць сачыць за выступленнямі сваіх любімых камандаў з тэлетрансляцый. Ды і Мінск, тым больш Гарадзея, недалёка. А як наш стаўбцоўскі «Нёман-Агра»? Пакуль канчатковае рашэнне аб удзеле ў чэмпіянаце рэспублікі ў другой лізе, ці ў першынстве вобласці, не прынята.

У любым выпадку футбалісты рыхтуюцца да сезона, хоць зразумелая сітуацыя, што каманда пакуль засталася без трэнера. Будзем чакаць, што з усталяваннем вясны балельшчыкі зоймуць месцы на абноўленых трыбунах стадыёна «Юнацтва» і будуць назіраць за саперніцтвам стаўбчан са знакамітымі калектывамі.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>