Прафтур-2017

РЫХТУЙЦЕСЯ ДА АДПАЧЫНКУ ЗАГАДЗЯ

Медыцынскі, спартыўны, падзейны, гастранамічны і курортна-аздараўленчы турызм – больш за тысячу актуальных варыянтаў адпачынку ў Беларусі і за яе межамі гатовы прапанаваць нацыянальны турыстычны аператар «Беларустурыст».  

– Гэтыя магчымасці Беларустурыста, які працуе пад эгідай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, відавочна прадэманстравала нядаўняя выстаўка «Прафтур-2017″. Сёлета яна праводзілася другі раз, – падзялілася сваімі ўражаннямі дырэктар Стаўбцоўскага бюро падарожжаў і экскурсій Леаніда Высоцкая. – Экспазіцыя адкрылася ў Рэспубліканскім палацы культуры прафсаюзаў у першых чыслах лютага і падказала адказы на пытанні: што новага паглядзець на прасторах нашай краіны, як незабыўна правесці адпачынак, куды адправіцца ў падарожжа?

Генеральны дырэктар турысцка-экскурсійнага ўнітарнага прадпрыемства «Беларустурыст» Людміла Сянькоўская падчас адкрыцця выстаўкі звярнула ўвагу на тое, як змяніўся яе маштаб. Прапанаваны новыя прадукты, якія за адносна кароткі перыяд часу напрацаваны з балгарскімі, крымскімі, грузінскімі турыстычнымі кампаніямі. Шырока прадстаўлена Расійская Федэрацыя. Сярод разнастайных маршрутаў ёсць апробаваныя ў 2016 годзе, і незнаёмыя, якія чакаюць сваіх кліентаў у 2017-м.

Як вядома, з 12-га лютага ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб бязвізавым уездзе замежных грамадзян. Згодна з ім, турысты з 80 краін свету на працягу пяці дзён змогуць знаходзіцца ў нашай краіне без спецыяльнага дазволу. Нацыянальны тураператар прапануе свае магчымасці ў плане экспарту турыстычных паслуг – створаны адметныя маршруты, якія забяспечаць замежных турыстаў цікавай пяцідзённай экскурсійнай праграмай.

А што датычыць выстаўкі, то, як адзначае Леаніда Высоцкая, асаблівая ўвага была нададзена прэзентацыі лячэбнага адпачынку. Паправіць здароўе можна ў медыцынска-аздараўленчых комплексах рэспублікі. Балазе, многія з іх аснашчаны сучасным унікальным абсталяваннем. Каб прадэманстраваць патэнцыял гэтага накірунку, прама на выстаўцы наведвальнікі маглі прайсці дыягностыку шчыльнасці саставу касцей. Асаблівасцю айчыннага турызму з’яўляюцца і гасцініцы прафсаюзнага тураператара, які ў супрацоўніцтве з прадпрыемствамі Беллегпрама аздобіў іх інтэр’ер экалагічным і натуральным абсталяваннем, тканінай.

Арганізатары выстаўкі падрыхтавалі для наведвальнікаў шмат прыемных сюрпрызаў. Адзін з іх – «Тэрыторыя смаку», дзе былі прадстаўлены традыцыйныя стравы, нацыянальныя касцюмы, а таксама святочнае ўпрыгажэнне стала. Прадэгусціраваць кулінарныя шэдэўры можна было бясплатна.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ      

 

ПЛАНУЕЦЦА ПАЧАЦЬ СТВАРЭННЕ АДЗІНАГА НАЦЫЯНАЛЬНАГА ТУРЫСТЫЧНАГА БРЭНДА

Работу па стварэнні адзінага нацыянальнага турыстычнага брэнда плануецца пачаць у Беларусі ў 2017 годзе, заявіў журналістам намеснік дырэктара Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту i турызму Віталь Грыцэвіч. «У наступным годзе нам трэба будзе правесці вялікую колькасць мерапрыемстваў, у тым ліку па пытанні стварэння i папулярызацыі адзінага нацыянальнага брэнда, каб можна было пазіцыянаваць краіну за мяжой, як гэта робіць тая ж Грузія», – адзначыу Віталь Грыцэвіч. Паводле яго слоў, само стварэнне брэнда абыдзецца адносна нядорага. Асноўных затрат запатрабуе яго пашырэнне. «У гэтым напрамку плануем працаваць сумесна з тураператарамі», – дадаў ён. Таксама адной з задач дэпартамента на 2017 год з’яўляецца развіццё ўнутранага турызму. Акрамя таго, у бліжэйшым будучым трэба будзе выйсці на экспарт паслуг – на ўзроўні паспяховых 2013-2014 гадоў.

БелТА

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>