Гімназісты не падвялі

18a

8 лютага ўдзельнікаў конкурсу «Школа бяспекі-2017″ сабраў у сваіх сценах Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь. Школьнікі трох узроставых катэгорый дэманстравалі свае адказы на далёка няпростыя, а парой і каверзныя пытанні.

Стаўбцоўшчыну прадстаўлялі на конкурсе вучні ДУА «Гімназія № 1″. У складзе каманды былі Анастасія Філіповіч (4 клас), Мікалай Філіповіч (7 клас), Кірыл Маслаў (9 клас) і кіраўнік каманды Леанід Нарановіч, настаўнік асноў бяспекі жыццядзейнасці. Гімназісты з гонарам вытрымалі «выпрабаванне бяспекі» – усе ўвайшлі ў васьмёрку мацнейшых на Міншчыне, а Анастасія Філіповіч у сваёй узроставай катэгорыі заняла прызавое другое месца.

– 75 працэнтаў надзвычайных сітуацый, як сведчыць статыстыка, маюць тэхнагенную прыроду, прычым пераважная большасць іх адбываецца па віне чалавека і, часцей за ўсё, з-за недахопу ведаў у вобласці бяспекі жыццядзейнасці, – падкрэсліла інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Салей. – Для падрастаючага пакалення адзін са спосабаў атрымання трывалых ведаў – конкурс юных знатакоў асноў бяспекі жыццядзейнасці «Школа бяспекі».

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>