Каманда Стаўбцоўскага раёна – прызёр «Мінскай лыжні-2017″

Filed under: Нумары,Спорт |

18x

Гарналыжны комплекс «Веста», размешчаны ў Дзяржынскім раёне, прымаў удзельнікаў абласнога зімовага свята «Мінская лыжня-2017″. Святочная атмасфера адчувалася ва ўсім: гучала музыка, выступалі мастацкія калектывы. Але галоўная ўвага ўсіх прысутных была звернута да лыжнай трасы, дзе стартавалі каманды лыжнікаў.

Спаборніцтвы праходзілі ў трох катэгорыях: «Структурныя падраздзяленні аблвыканкама», «Сілавыя структуры вобласці» і «Каманды раённых і гарадскіх выканкамаў». Апошняя катэгорыя выклікала найбольшую цікавасць.

За зборную Стаўбцоўскага райвыканкама выступілі старшыня Юрый Горлаў, яго намеснікі Аляксандр Цывака, Сяргей Шэсцель і начальнік аддзела ЗАГС Надзея Картузава. Лыжня была падзелена на этапы, па 1,5 км, і кожны з чатырох членаў каманды адольваў у спартыўнай барацьбе з сапернікамі сваю паўтаракіламетровую дыстанцыю. Нашы ўвесь час трымаліся ў групе лідараў, нарошчвалі тэмп. Пасля фінішу стала зразумела, што каманда Стаўбцоўскага райвыканкама трапіла ў прызёры.

І вось урачысты момант узнагароджання. Наша каманда прымае прызавы кубак за трэцяе месца. На першай прыступцы п’едэстала гонару каманда Лагойскага раёна, на другой – каманда Жодзіна.

Лагойскі лыжны комплекс шырока вядомы, выдатная спартыўная база ёсць і ў Жодзіне. Поспеху і нашай каманды спрыяла належная падрыхтоўка. Увогуле ж шчыраванне кіраўнікоў стварае імідж рэгіёнаў як спартыўных. А належная фізічная форма дапамагае ў вырашэнні адказных задач.

Ф. ФЯДОТАЎ

Фота Настассі КАЛОДЗІНСКАЙ

РУБРЫКІ

One Response to Каманда Стаўбцоўскага раёна – прызёр «Мінскай лыжні-2017″

  1. Нашы — малайцы! Поспехаў!

    Ганна
    Февраль 21, 2017 at 9:00 дп
    Ответить

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>