Дзеці малююць спорт

irena

Гэтае цудоўнае свята, фрагменты якога вы бачыце на фотаздымках, адбылося ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе нашага райцэнтра. Арганізатарамі яго сталі выкладчыкі мастацкага аддзялення Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў Андрэй і Ірэна Зянько. Урачыстаць была прысвечана прэзентацыі выставы вучняў аддзялення ва ўзросце 9-12 гадоў, якія падрыхтавалі свае малюнкі па тэме «Дзеці малююць спорт».

Вялікую закікаўленасць у гэтай выставе праявіў дырэктар ФАКа Раман Кузняцоў. Было прадастаўлена не толькі фае для выставы і яе прэзентацыі, але і рамкі для дзіцячых работ. І гэтыя малюнкі вельмі ажывілі сцены фае. Шматлікія наведвальнікі фізкультурнага комплексу з цікавасцю знаёмяцца з работамі юных талентаў.

Падтрымаць мастакоў прыйшлі вучні іншых аддзяленняў дзіцячай школы мастацтваў, іх настаўнікі, а таксама бацькі. Аўтары работ Мацвей Ганчаронак, Аляксандра Дзям’янка, Карына Суднік, Мілана Шчэцька, Соф’я Клімко, Сняжана Лубенька, Васіль Зянько, Яўген Новікаў, Дар’я Воранава, Ксенія Сырадоева, Аляксей Шэндзік, Ганна Лукашэвіч, Валерыя Капяльян, Марыя Анікейчык, Ігнат Уласік, Паліна Бухавецкая, Аляксандра Барысевіч перад публікай расказвалі ў мікрафон, чаму іх зацікавіў той від спорту, якому яны прысвяцілі сваю творчую работу. Юных мастакоў акрыліла такая ўвага да іх творчасці, надала значнасць таму, чым яны займаюцца, стала стымулам для далейшага развіцця талентаў.

Для прысутных сапраўдным святам стала не толькі прэзентацыя работ мастакоў, але і творчы канцэрт, які падрыхтавалі вакалісты Дарына Пашкоўская, Анастасія Андрэева, Мілана Бондарава, Мілана Стэльмашонак, Лізавета Цвірка, Арына Стан, выканаўцы на музычных інструментах Ганна Булаш, Мілана Гаптар, Мацвей Кобрык, Дзмітрый Сінкевіч.

Нішто не можа так сагрэць бацькоў, падняць ім настрой, як дасягненні і таленты іх дзяцей. Яны выказвалі вялікую ўдзячнасць арганізатарам свята за такі цудоўны вечар, за іх старанні ў развіцці здольнасцяў вучняў.

–             2017 год, – расказвае Ірэна Зянько, – юбілейны для мастацкага аддзялення Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў. Мы святкуем 20-годдзе з дня яго адкрыцця. На аддзяленні ў гэтым навучальным годдзе займаецца больш за 50 вучняў розных узростаў. Выстава, што так выдатна ўдалася, – у рамках творчага праекта, прысвечанага згаданай юбілейнай даце, які будзе рэалізоўвацца на працягу ўсяго года. Выстава работ «Дзеці малююць спорт» застанецца пастаяннай у фізкультурна-аздараўленчым комплексе, яна будзе абнаўляцца. Яшчэ адна выстава працуе ў дзіцячым аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы, мы яе таксама абнавілі. Пазнаёміцца з творчасцю нашых выхаванцаў можна і на выставе, якая пастаянна працуе ў дзіцячай школе мастацваў. У раённай дзіцячай бібліятэцы імя Якуба Коласа экспануецца выстава выпускнікоў мастацкага аддзялення. Мы рады бачыць на нашым свяце не толькі бацькоў вучняў, але і іх дзядуль і бабуль, сёсцёр, братоў нашых выхаванцаў – цэлыя сем’і. Вечар запоўнены выдатным настроем, радаснымі адчуваннямі. Мы вітаем таксама супрацоўніцтва з фізкультурна-аздараўленчым комплексам, якому мацавацца.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>