Дэкрэт № 3. Рэальная практыка прымянення

Нагадаем нашым чытачам, што Дэкрэт № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» быў падпісаны 2 красавіка 2015 года з мэтай стымулявання працаздольных грамадзян да працы і папярэджання сацыяльнага ўтрыманства.

Пры райвыканкаме створана камісія па разглядзе зваротаў грамадзян аб прадастаўленні льгот па рэспубліканскіх падатках, зборах (пошлінах), якія поўнасцю выплачваюцца ў раённы бюджэт, і па выплаце збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў. Узначальвае камісію начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Наталля Віктараўна Валявач. У склад камісіі ўваходзяць прадстаўнікі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, ЦРБ, супрацоўнікі праваахоўных органаў і іншыя. Гэтая структура праводзіць папярэдні разгляд зваротаў аб вызваленні ад выплаты збору на фінансаванне дзяржрасходаў, перад тым як райвыканкам вынясе канчатковае рашэнне. У камісіі ўлічваюцца ўсе абставіны і фарміруецца пакет інфармацыі па кожным звароце.

Дэкрэт № 3 устанаўлівае абавязак грамадзян Беларусі, якія не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных расходаў або ўдзельнічалі ў ім менш за 183 каляндарныя дні ў мінулым годзе, выплачваць збор у памеры 20 базавых велічынь.

Увага! Калі вы трапілі ў складаную сітуацыю і звярнуліся ў раённую камісію аб вызваленні ад выплаты збору, то вы павінны абгрунтаваць, матываваць сваю просьбу, указаць усе абставіны, якія тлумачаць цяжкую жыццёвую сітуацыю.

Абставіны, якія ўладаможа прыняць да ўвагі

Устаноўлены пералік катэгорый грамадзян, што не ўключаюцца дзяржорганамі ў спісы плацельшчыкаў: студэнты, жанчыны, якія знаходзяцца ў дэкрэтным водпуску, салдаты тэрміновай службы і іншыя. Таксама ўлічваюцца абставіны, якія ад вас не залежаць і якія вы не можаце пераадолець. Гэта можа быць, напрыклад, адсутнасць дастатковай колькасці рабочых месцаў па вашай спецыяльнасці ў раёне; неабходнасць догляду непрацаздольных блізкіх, родных ці іх смерць; нанясенне шкоды маёмасці ў выніку пажару; стан здароўя (уласнага ці сваякоў); догляд дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, старэйшых за 7 гадоў, і шмат іншых сітуацый, якія ў законе не прапісаны, але якія па-чалавечы маюць важнае значэнне. Калі яны на самай справе ёсць, сумейце іх растлумачыць, пацвердзіць дакументальна (выпіскі з медкарты, даведка аб стане здароўя і г. д.). Кожная сітуацыя разглядаецца індывідуальна. Аб гэтай рабоце на канкрэтных прыкладах (без прозвішчаў) мы будзем расказваць сваім чытачам. На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваны даведнік па Дэкрэце № 3. Там вы зможаце знайсці адказ на ваша пытанне, якое датычыць Дэкрэта № 3 (памер збору, вызваленне ад выплаты збору, адказнасць за яго нявыплату і т. п.).

Нэлі АСТРЭЙКА

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>