З поглядам мастака

04q

Гэты здымак Алены Валента зроблены на выставе майстроў народнай творчасці «Сонцаварот». Алена ў ліку тых, хто ў бягучым годзе ўпершыню прадставіў свае творчыя работы на гэтую прэстыжную ў нас у раёне традыцыйную выставу. Прафесійны дызайнер і мастак, выпускніца Магілёўскага каледжа дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта малюе з дзяцінства. Гэты дар у яе спадчынны – прафесійны мастак яе бацька.

Пасля заканчэння ўніверсітэта па сваёй спецыяльнасці Алена працавала дызайнерам мэблі ў холдзінгавай кампаніі «Пінскдрэў». Са Стаўбцоўшчынай яе звязаў пераезд на пастаяннае месца жыхарства на радзіму свайго мужа, з якім яна, дарэчы, пазнаёмілася на пінскай мэблевай фабрыцы – ён таксама прыехаў туды па размеркаванні як малады спецыяліст.

На сучасны момант Алена Валента працуе ў КВУП «Стаўбцоўская друкарня» па пасадзе аператара камп’ютарнага набору. Яе навыкі дызайнера робяць ёй добрую службу – паліграфія сучаснага дня патрабуе творчасці і дызайнерскага падыходу.

Алена Валента працягвае займацца жывапісам і іншымі відамі мастацкай творчасці. Абжываецца на Стаўбцоўшчыне, у коле яе інтарэсаў – новыя знаёмствы, жыццё ў лоне Праваслаўнай царквы, радасць пазнання сябе і ўсяго, што так гарманічна і прамудра ўзаемазвязана ў свеце Божым.

Святлана ЖЫБУЛЬ, фота Васіля ЗЯНЬКО

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>