На Стаўбцоўшчыне

15q

ГІСТОРЫЯ Ў НАС АГУЛЬНАЯ

У дні, калі беларуская міліцыя адзначае 100-гадовы юбілей, у Стоўбцы завітала дэлегацыя прадстаўнікоў польскай паліцыі.

З лампадкамі і вянком, апаясаным стужкай колераў дзяржаўнага сцяга, дэлегацыя паліцыі Рэспублікі Польшча наведалася на гарадскія могілкі, дзе пахаваны польскія жаўнеры, якія загінулі ў жніўні 1924 года. Пра гэтую вылазку на памежнай тэрыторыі пісалі ў свой час многія еўрапейскія газеты.

Высокія госці аддалі чэсць сваім суграмадзянам і калегам, праявілі зацікаўленасць у аднаўленні шыльды з імёнамі загінуўшых. У размове яны звярнулі ўвагу на тую частку гісторыі, якая аб’ядноўвае нашы народы і з’яўляецца агульнай памяццю.

Сустракалі гасцей намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Шэсцель і начальнік райаддзела міліцыі Іван Мамайка. Ксёндз Адам, настаяцель касцёла святога Казіміра, прачытаў малітву аб супакоі загінуўшых.

Пр

 

МІЛІЦЭЙСКАЕ СВЯТА

Прыгожае свята, прысвечанае 100-годдзю беларускай міліцыі, прайшло 7-га сакавіка на базе Старасвержанскага цэнтракультуры.

На ўрачыстасць, аздобленую кветкамі, падарункамі і, безумоўна, параднай міліцэйскай формай, сабраліся супрацоўнікі райаддзела міліцыі, ветэраны міліцыі і шматлікія госці, сярод якіх – прадстаўнікі ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама, праваахоўных структур, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і навучальных устаноў раёна і іншыя. Да калектыву міліцыі, прызнанага па выніках аператыўна-службовай дзейнасці адным з лепшых у Мінскай вобласці, звярнуўліся з віншаваннямі старшыня райвыканкама Юрый Горлаў, начальнік штаба УУС Мінаблвыканкама Васіль Малікаў, начальнік райаддзела міліцыі Іван Мамайка. Вялікай групе супрацоўнікаў былі ўручаны граматы і падзякі, прысвоены чарговыя званні.

 

НАЛІБАКІ – БРЭНД ПРАДУКТУ

У Маскве прайшла 24-я Міжнародная выстава прадуктаў харчавання, напіткаў і сыравіны для іх вытворчасці «Прадэкспа-2017″.

Залатых медалёў дэгустацыйнага конкурсу ўдастоена прадукцыя з назвамі «Налибоки Gold» і «Налибоки. Старый Егерь» – беларускія спіртныя настойкі Мінскага завода вінаградных він. Гэтае беларускае прадпрыемства на міжнароднай выставе ўдастоена сямі ўзнагарод – трох залатых і трох сярэбраных медалёў, а таксама вышэйшай узнагароды конкурсу-дэгустацыі – «Звезды Продэкспо», якая прысуджана за гарэлку «Сваяк прэміум».

Сваімі ўзнагародамі беларускі завод він даказвае, што наша прадукцыя можа канкурыраваць на знешнім рынку з вядучымі сусветнымі брэндамі. Дарэчы, Мінскі завод вінаградных він экспартуе сваю прадукцыю ў 20 краін свету.

А брэнд з назвай населенага пункта нашага раёна, знакамітага старадаўнімі мануфактурамі, які даў назву пушчы, што стала прыроднай знакамітасцю Беларусі, робіць прадукцыю вытворцаў эксклюзіўнай.

 

СТАЦЫЯНАР БЕЗ НАЧЛЕГУ

У ліку асноўных накірункаў дзейнасці ў галіне медыцынскай дапамогі ў раёне з’яўляецца ўкараненне рэсурсазберагальных медыцынскіх тэхналогій, якія зніжаюць патрэбу ў стацыянарным лячэнні.

З гэтай мэтай у цэнтральнай раённай бальніцы арганізавана работа паліклінічнага аддзялення дзённага знаходжання на 26 бальнічных ложкаў. Яшчэ 15 бальнічных ложкаў такой медыцынскай практыкі выкарыстоўваюцца ў 10 амбулаторыях агульнай практыкі і дзвюх участковых бальніцах на тэрыторыі раёна. Адзначаны від дапамогі вельмі запатрабаваны ў жыхароў раёна, аб чым сведчыць і статыстыка – з году ў год павялічваецца колькасць пралечаных у дзённых стацыянарах пацыентаў.

575 чалавек пралечана ў мінулым годзе ў так званых надомных стацыянарах.

 

ПАРА РЫХТАВАЦЬ РАСАДУ

Раённы вузел паштовай сувязі трывала трымае лідарства на рынку па продажу насення: прадукцыя канкурэнтаздольная па цэнах, пакупнікі давяраюць ёй і па якасці.

Ужо многа гадоў аддзел арганізацыі рознічнага гандлю вузла сувязі мае цеснае супрацоўніцтва з айчынным прадпрыемствам «СортНасенАгародніна». Толькі ў гэтым годзе за некалькі месяцаў праз 20 гандлёвых кропак вузла паштовай сувязі райцэнтра і сельскіх населеных пунктаў і ў трох перасоўных аддзяленнях паштовай сувязі рэалізавана ўжо каля трох тон сяўку цыбулі. У продажы ёсць у наяўнасці больш за 100 найменняў насення кветак і рознай гародніны. У гэтыя веснавыя дні вялікі попыт на такі тавар. Сярэднямесячны тавараабарот па продажы насення складае ў гэтым ведамасным гандлі каля 40 тысяч рублёў.

 

І ДВАРОМ, І КЛУБАМ

На Стаўбцоўшчыне завяршылася рэспубліканская патрыятычная акцыя БРСМ «Да абароны Айчыны гатовы», прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны.

– Акцыя прайшла ва ўсіх пярвічных арганізацыях школ раёна. У яе рамках арганізаваны конкурсы, спартыўныя турніры, спаборніцтвы па стральбе з вінтоўкі сярод будучых абаронцаў Айчыны. Падчас іх маладыя людзі прадэманстравалі свае сілу, спрыт і ўменне, – падкрэсліла першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская.

Да прыкладу, у Мікалаеўшчынскім ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Якуба Коласа цікавасць у моладзі выклікала спартыўна-ваенізаваная гульня «Рабяты з нашага двара», а ў СШ № 3 г. Стоўбцы вялікую залу сабралі паказальныя выступленні членаў клуба «Абаронца Айчыны».

 

ТРЫ Ў АДНЫМ

На Стаўбцоўшчыне расце колькасць абанентаў пакета «Ясна», у складзе якога налічваюцца тры базавыя паслугі.

Доступ да сеткі інтэрнэт, тэлебачанне (з выкарыстаннем розных тэхналогій) і тэлефонная сувязь на базе платформы IMS – акурат той камплект, які робіць жыццё нашага сучасніка не проста камфортным, а паўнацэнным і мабільным. Паслугі тэлефоннай сувязі ўключаны ў пакет на ўмовах неабмежаванай колькасці і часу злучэнняў фіксіраванай сеткі РУП «Белтэлекам», таму падчас мясцовых і міжгародніх званкоў ніякая дадатковая плата, акрамя абанплаты за пакет, з абанента не спаганяецца. Выкарыстанне сучаснай тэхналогіі xPON дае магчымасць прагляду інтэрактыўнага тэлебачання на любой колькасці тэлепрыёмнікаў і з нязменна высокай якасцю ўсіх аказаных паслуг.

У сэрвісным цэнтры Стаўбцоўскага занальнага вузла электрасувязі называюць сярод пераваг новага брэнда «Ясна» выгадны кошт , прастату падключэння. Акрамя паслуг тэлефоннай сувязі, доступу да сеткі інтэрнэт і тэлебачання, абаненты пакетаў «Ясна» могуць карыстацца ўсімі дадатковымі магчымасцямі паслуг, уключаных у пакет.  

 

ТЭЛЕМЕХАНІЗАЦЫЯ

У мінулым годзе філіялам «Стоўбцыгаз» выкананы план тэхнічнага пераўзбраення і павышэння якасці абслугоўвання сістэм газазабеспячэння. Гэтаму пытанню на прадпрыемстве ўдзяляецца асаблівая ўвага.  

Так, тэлемеханізаваны станцыі катоднай абароны ў Раёўшчыне, Вязаўцы і Жыгалках, шафавыя газарэгулятарныя пункты ў Зарэччы, Ніўным, Старыне і Рубяжэвічах (дзве адзінкі). Заменена абсталяванне газарэгулятарных пунктаў, якое знаходзіцца ў эксплуатацыі больш за два дзясяткі гадоў, у мікрараёне Акінчыцы і па вуліцы Падлеснай у Стоўбцах, Рубяжэвічах.  

Разам з тым, для далейшай газіфікацыі населеных пунктаў раёна было пабудавана ў Ячонцы 2,8 км сетак высокага ціску і 3,8 км сетак сярэдняга ціску.

Усяго за 2016 год рэалізавана больш за 43 250 тысяч м3 прыроднага газу, амаль 400 тон звадкаванага газу, у тым ліку насельніцтву дастаўлена 14 822 балоны са звадкаваным газам.

 

КЛОПАТ АБ АХОВЕ ПРАЦЫ

На пасяджэнні савета раённага аб’яднання прафсаюзаў створана грамадская камісія па ахове працы пры гэтым аб’яднанні.

У яе ўвайшлі прадстаўнікі арганізацый раёна, якія выконваюць абавязкі інжынераў па ахове працы ці з’яўляюцца грамадскімі інспектарамі аховы працы і актыўна ўдзельнічаюць у прафсаюзным жыцці сваіх калектываў.

Зацверджаны план работы грамадскай камісіі на бягучы год. Увага будзе надавацца мерапрыемствам па забеспячэнні сродкамі індывідуальнай аховы працаўнікоў сацыяльнай сферы. Будуць праводзіцца маніторынгі калектыўных дагавораў у частцы забеспячэння працаўнікоў сродкамі індывідуальнай аховы.

Ставіцца задача аказаць практычную і метадычную дапамогу прафсаюзным арганізацыям у афармленні інфармацыйных стэндаў па ахове працы.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>