У кожнага – свае абставіны

Filed under: Актуальна,Нумары |

19s

ПрэзідэнткраінынанядаўняйнарадзедаручыўразабраццаваўсіхаспектахрэалізацыіДэкрэта № 3. Сутнасцьгэтыхдаручэнняў – пайсцінасустрачлюдзям. Прыгэтымяшчэразбылазвернутаўваганатое, кабзабяспечыцьусіхпрацай, стварацьновыярабочыямесцыівыплачвацьдастойнуюзаработнуюплату. Немалаважнаітое, штосродкіадаплатызборузастаюццаўраённымбюджэцеімогуцьвыкарыстоўваццавыключнанадзяцей. На даны момант у раённы бюджэт паступіла ад аплаты збору 61 374 рублі.

У раёне працягвае працаваць камісія, што разглядае заявы грамадзян, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, наконт вызвалення іх ад выплаты збору на фінансаванне дзяржвыдаткаў.

– Прайшло чатыры пасяджэнні камісіі, кожнае склікаецца па меры неабходнасці, – адзначае старшыня камісіі, начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Наталля Валявач. – На даны момант разгледжана 29 заяў, прычым большасць іх вырашана станоўча – заяўнікі поўнасцю або часткова вызвалены ад выплаты збору.  

Так, на разгляд апошняга пасяджэння камісіі ад жыхароў раёна паступіла сем заяў. У кожнай з іх – свая, так бы мовіць, кароткая гісторыя жыцця, пошукаў працы і ўяўлення пра працаўладкаванне. Усе прыведзеныя факты і аргументы члены камісіі, сярод якіх – прадстаўнікі падатковай інспекцыі, міліцыі, бальніцы, дзяржаўнай службы занятасці, юрыдычнай службы і службы «адно акно», вывучылі і вынеслі кампетэнтнае рашэнне. У выніку, з сямі заяў задаволена пяць.

Адна з заяўніц, якой камісія бясспрэчна пайшла насустрач, – маладая мама са Стоўбцаў. У 2015 годзе, да нараджэння сына, яна ўладкавалася на працу ў прыватную фірму з выпрабавальным тэрмінам. Але, калі наймальнік даведаўся аб цяжарнасці жанчыны, адмовіў у працаўладкаванні. Спрабавала знайсці працу ў іншых месцах, хадзіла на гутаркі, аднак усюды атрымлівала адмову з-за свайго «цікавага» становішча. Жыхар Стоўбцаў, 1973 года нараджэння, мае медыцынскія абмежаванні пры працаўладкаванні на работу, з кастрычніка 2013 года знаходзіцца на ўліку ў інфекцыйным кабінеце бальніцы, што і паслужыла прычынай вызвалення яго ад выплаты збору.

Вызвалены ад выплаты збору і жыхар Вішняўца, 1989 года нараджэння. Малады чалавек пасля завяршэння тэрміновай ваеннай службы ў маі 2015 года вярнуўся дамоў і спрабаваў уладкавацца на працу. Паводле яго слоў, працаваў з выпрабавальным тэрмінам, але запіс аб гэтым у працоўную кніжку не ўносіўся. З 1-га верасня мінулага года ён працаўладкаваўся ў прыватную фірму.

На цяперашні момант працаўладкаваны і яшчэ двое заяўнікаў, якіх камісія палічыла патрэбным вызваліць ад выплаты збору. 20-гадовая жыхарка Стоўбцаў, выпускніца Мінскага фінансава-эканамічнага каледжа, студэнтка-завочніца інстытута працоўных і сацыяльных адносін, уладкавался бухгалтарам у раённы камбінат бытавога абслугоўвання на перыяд знаходжання асноўнага работніка ў сацыяльным водпуску па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў. Члены камісіі звярнулі ўвагу, што і складанасць працы, і адносна невысокі заробак сведчаць пра тое, што дзяўчына сапраўды хоча працаваць. А 25-гадовы жыхар Зарэчча, які закончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт і атрымаў спецыяльнасць «перакладчык», знайшоў працу па спецыяльнасці за межамі раёна – у Міжнародным дзяржаўным экалагічным інстытуце імя Сахарава. Пра яго настойлівасць у пошуках работы перакладчыка на працягу 2015 года красамоўна сведчаць пацвярджальныя дакументы – 17 зваротаў у розныя арганізацыі, дзе меліся вакансіі перакладчыка.  

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>