Крок за крокам – да майстэрства

Filed under: Адукацыя,Нумары |

19d

Для Святланы Юнцэвіч звыкла быць на сцэне. Між тым да сферы культуры ў прафесійным плане яна адносін не мае. Аднак вельмі часта выконвае ролю вядучай, мае вакальныя даныя, артыстычная. Па спецыяльнасці ж яна – педагог, настаўнік пачатковых класаў. У гэтым годзе Святлана Міхайлаўна паспяхова прыняла ўдзел у конкурсе «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь» і годна прадставіла сваю Дзераўнянскую школу. Конкурс дазволіў ёй у поўнай меры прадэманстраваць свае таленты. Родам яна са Стаўбцоўшчыны, з вёскі Кляцішча. Гэта сілкуе яе родная зямля, як і родная маці.

Акрамя мастацкіх здольнасцяў Святлана Юнцэвіч мае выдатныя вынікі ў спорце – у тэнісе і лыжных гонках. Гэта дапамагае ёй фарміраваць у сваіх вучняў навыкі здаровага ладу жыцця. Са сваімі трэцякласнікамі Святлана Міхайлаўна можа адправіцца на лыжню – і для дзяцей гэта самы радасны час.

Аб педагагічным майстэрстве гэтага педагога скажа такі факт: яна мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю. З вялікай цікавасцю ставіцца да новых педагагічных тэхналогій, пастаянна развіваецца. Працуе па адукацыйнай мадэлі «Крок за крокам». Аб яе прафесіяналізме скажуць і поспехі вучняў, якія ўдзельнічаюць у прадметных алімпіядах, фестывалях даследчых работ і паспяхова, з цікавасцю і стараннямі асвойваюць вучэбную праграму.

Святлана ЖЫБУЛЬ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>