Для будучага ўраджаю

ВОРЫВА – ВАЖНЫ АГРАПРЫЁМ

На базе ААТ «Дзераўное» прайшоў семінар-вучоба на тэму «Тэхнічная і тэхналагічная падрыхтоўка машынна-трактарных агрэгатаў да якаснага выканання веснавых палявых работ», які правёў Цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Стаўбцоўскага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. У мерапрыемстве прынялі ўдзел галоўныя аграномы, галоўныя інжынеры і механізатары, якія вядуць падрыхтоўку глебы да сяўбы. Кандыдат тэхнічных навук Якаў Яроцкі падрабязна расказаў аб рэгуліроўках абаротных плугоў, якія абавязкова неабходна выконваць.

Рэгуліровак нямала, яны складаныя і патрабуюць дакладнага прымянення. Таму непасрэдна на мехдвары таварыства вучоны правёў для прысутных практычны занятак. Ён адказаў і на пытанні, якія цікавілі галоўных спецыялістаў. Варта дадаць, што ворыва – вельмі важны агратэхнічны прыём, ад якога ў многім залежыць ураджайнасць сельскагаспадарчых культур. А няякасна выкананую работу паправіць затым практычна немагчыма.  

У рабоце семінара прыняў удзел першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзяніс Колясень.

 

ВЯДУЦЬ ПАДКОРМКУ

Пасевы азімых перазімавалі сёлета даволі добра, пачалася іх вегетацыя. Ва ўсіх гаспадарках раёна зараз вядзецца падкормка азотнымі ўгнаеннямі збожжавых і рапсу. На большай плошчы, па стане на 16 сакавіка, гэтая работа была праведзена ў ААТ «Каганец» і «Радзіма Якуба Коласа». Працаўнікі ААТ «Агранёманскі» першымі завяршылі падкормку азімага рапсу на ўсёй 150-гектарнай плошчы. На гэтай рабоце заняты механізатар Аляксей Пальчык. Аляксей Канстанцінавіч – добрасумленны і вопытны працаўнік, неаднаразовы пераможца спаборніцтваў розных узроўняў. За самы высокі намалот збожжа летась яму быў уручаны пераходны прыз, заснаваны ў гонар праслаўленага камбайнера Генадзя Цвіркі.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>