Такі шчыры клопат

20n

Па выніках работы за мінулы год цялятніца Таццяна Белая стала прызёрам раённага спаборніцтва ў сваёй прафесіі і на раённым свяце працы ёй уручылі ганаровы дыплом райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і грашовую прэмію. Працуе Таццяна Аляксандраўна на МТК «Пагарэлае» ААТ «Радзіма Якуба Коласа» шосты год. Перайшла сюды на работу пасля закрыцця свінагадоўчай фермы.

Жанчына дабіваецца высокіх прываг маладняку буйной рагатай жывёлы, гадаванцы ў яе групе прыбываюць штодзень па 854 грамы.

Сёлета ўмовы працы ў працаўніцы карэнным чынам змяніліся, як і ўмовы ўтрымання маладняку. Пабудавана новае жывёлагадоўчае памяшканне, дзе для маленькіх цялятак зроблены індывідуальныя клеткі. Устаноўлены паілкі з падагрэвам. Для кармлення самых маленькіх гадаванцаў ёсць малочнае «таксі». Працаўніца задаволена, бо і мікраклімат у памяшканні створаны належны.

Таццяна Белая да абавязкаў сваіх адносіцца сумленна, шчырая і адкрытая ў зносінах з людзьмі, любіць і шкадуе жывёлу.

– Яны ж для мяне як дзеці малыя, – прызналася Таццяна Аляксандраўна, – за кожнага перажываю, асабліва калі іду на выхадны. Пастаянна думаю, як яны там без мяне, таму нават сняцца.

І сапраўды, вырасціць цяля – вельмі адказная справа, бо малым заўжды патрэбна дапамога. Асаблівай увагі жывёла патрабуе ў першыя дні свайго жыцця. А ўвогуле тонкасцяў у доглядзе цялят нямала. Усе іх Таццяна Аляксандраўна ведае дасканала. І прытрымліваецца правілаў і нормаў вырошчвання жывёлы. Адсюль і вынікі.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>