Жывёлагадоўля

20b

Валянціна Левіна працуе аператарам па дарошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы на МТФ «Барок» ААТ «Дзераўное» і дабіваецца добрых прыбаўленняў у вазе. Чвэрць стагоддзя яна адпрацавала ў жывёлагадоўлі, пры гэтым большую частку – цялятніцай, апошнія два гады таксама даглядае маладняк. Работа нялёгкая, але жанчына спраўляецца са сваімі абавязкамі.

За шматгадовае шчыраванне ў сельскай гаспадарцы Валянціна Дзмітрыеўна атрымала сёлета Падзяку абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

 

ЯК СПРАЦАВАЛІЎ ЛЮТЫМ

З пачатку года вытворчасць малака крышку зменшылася. У сярэднім ад кожнай каровы атрымана 408 кілаграмаў малака, што на 12 менш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. Прыбавілі толькі жывёлаводы ААТ «Вялікі Двор», «Вішнявецкі-агра» і «Дзераўное», якія паступова нарошчваюць вытворчасць прадукцыі. Таварнасць малака засталася на ўзроўні мінулага месяца.

У мясных справах паказчыкі крыху вышэйшыя, што дазволіла ліквідаваць мінус, як па валавых, так і па сярэднясутачных прывагах. Па апошнім паказчыку першае месца за велікадворскімі працаўнікамі, на другое выйшлі жацераўскія рупліўцы, на трэцяе – агранёманскія. Вышэйшы тэмп прыросту ў вішняўчан.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>