Дэкрэт № 3 – у дзеянні

Filed under: Нумары |

УВАЖАЕМЫЕ ЖИТЕЛИ СТОЛБЦОВСКОГО РАЙОНА!

Если вы обязаны уплатить сбор на финансирование государственных расходов на основании положений Декрета Президента Республики Беларусь от 2 апреля 2015 г. № 3 «О предупреждении социального иждивенчества» и находитесь в трудной жизненной ситуации, вам необходимо обратиться в сектор по работе с обращениями граждан и юридических лиц Столбцовского райисполкома (каб. 125, тел. 7-75-20, 7-75-21).

 

КОЖНЫ ГРАМАДЗЯНІН ПАВІНЕН УДЗЕЛЬНІЧАЦЬ У СУФІНАНСАВАННІ РАЗВІЦЦЯ СВАЁЙ КРАІНЫ

Кожны грамадзянін павінен удзельнічаць у суфінансаванні сацыяльна-эканамічнага развіцця сваёй краіны. Аб гэтым сказаў на сесіі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў намеснік прэм’ер-міністра Міхаіл Русы.

«На мой погляд, усе грамадзяне Беларусі павінны ў роўнай ступені ўдзельнічаць у развіцці краіны. Але ж у бюджэт далёка не ўсе, хто павінен, робяць свае ўзносы. Значная частка кошту шэрагу паслуг (камунальных, адукацыі, медыцыны) пакрываецца дзяржавай, якая таксама мае неабходнасць у падтрымцы, – адзначыў Міхаіл Русы. – Дэкрэт нумар 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» даў магчымасць людзям усвядоміць сваю адказнасць перад дзяржавай, падштурхнуў іх да таго, што трэба зарэгістравацца і шукаць работу».

Паводле слоў віцэ-прэм’ера, вядома, дэкрэт нумар 3 не дасканалы і патрабуе шліфоўкі. «Але гэта нармальны і справядлівы закон. У бліжэйшы час ён будзе дапрацаваны ўрадам сумесна з парламентарыямі і прадстаўлены для абмеркавання. Не выключана таксама, што ў краіне будуць укаранёны сацыяльныя карткі для насельніцтва, як інструмент, які сумяшчае функцыі плацежнага сродку і дакумента, што засведчвае права на тыя ці іншыя льготы», – сказаў Міхаіл Русы.                                                                                БелТА

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>