Дэкрэт № 3. Чалавек павінен зарабіць сабе на хлеб

Filed under: Актуальна,Нумары |

Прэзідэнт краіны паставіў перад органамі мясцовай улады патрабаванне да 1 мая вырашыць пытанні па працаўладкавані незанятых у эканоміцы грамадзян, нават калі яны не звяртаюцца па такіх пытаннях у дзяржаўныя органы. З гэтай мэтай у нашым раёне створана спецыяльная камісія, якая займаецца выкананнем даручэння Прэзідэнта.

Да канца красавіка камісія наведае ўсе 11 сельвыканкамаў у раёне і правядзе пасяджэнні ў райцэнтры.

Першым адрасам выезду камісіі стаў Шашкоўскі сельвыканкам. Мы просім старшыню раённага Савета дэпутатаў Аркадзя Казякоўскага, намесніка старшыні створанай камісіі, расказаць аб выніках яе работы ў Шашкоўскім сельвыканкаме.

– У сельвыканкам выехалі члены раённых камісій па працаўладкавані незанятых у эканоміцы грамадзян і па зборы на фінансаванне дзяржаўных расходаў на падставе палажэнняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», а таксама кіраўнікі і спецыялісты кадравых службаў арганізацый і ўстаноў раёна. У нас была задача сустрэцца з непрацуючымі працаздольнымі жыхарамі гэтага сельсавета. У спіс, якія прадаставіла інспекцыя па падатках і зборах па Стаўбцоўскім раёне для вывучэння Шашкоўскаму сельвыканкаму, былі ўнесены 98 чалавек. Сельвыканкам сумесна з грамадскасцю, дэпутатамі, старастамі вёсак зрабілі ўдакладненні і ў выніку на пасяджэнне камісіі былі выкліканы 58 чалавек. На сустрэчу з’явіліся 29 чалавек. З кожным з іх была праведзена індывідуальная гутарка, вывучана іх сямейнае становішча. 20 чалавек працаўладкаваны на наяўныя вакансіі. 11 чалавекам мы прапанавалі канкрэтныя месцы работы: тром – у ААТ «Шашкі», чатыром – у «ААТ «Аталезь-агра». Тым вяскоўцам, хто мае будаўнічыя спецыяльнасці, старшыня райвыканкама Юрый Горлаў параіў працаваць па дагаворах падраду ў навакольных таварыствах на будаўнічых работах, якія праводзяцца гаспадарчым спосабам. Намеснік начальніка па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Марыя Афанасенка праінфармавала аб усіх вакансіях, якія ёсць у службе занятасці раёна. Ёсць вакансіі санітарак у цэнтральнай раённай бальніцы. Мы разгледзелі кожны выпадак, шукалі шляхі выхаду для кожнага канкрэтнага чалавека. У кагосьці ёсць састарэлыя бацькі, за якімі можна аформіць догляд. Усё, што мы маглі прапанаваць, мы прапанавалі. У выніку на камісію па вызваленні ад выплаты збору накіравалі 10 чалавек. Загадзя была складзена ведамасць, можна сказаць, табліца па працаўладкаванні, і мы адразу ўнеслі ўсе даныя аб кожным непрацуючым. Мы калегіяльна строга індывідуальна падыходзілі да кожнага і па магчымасці стараліся дапамагчы. Пасяджэнне камісіі можна прыраўняць да пасяджэння грамадскага пункта аховы правапарадку, толькі на раённым узроўні. Праведзена і выхаваўчая работа. Гэтае пасяджэнне ўскалыхнула людзей, яны адчулі адказнасць, зразумелі, што патрэбна працаўладкоўвацца.                        

Святлана ЖЫБУЛЬ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>