Пра «надзвычайныя сітуацыі» – з гумарам

Штогод пад эгідай Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных праходзіць шмат пазнавальных i цікавых конкурсаў. Аднак ніхто не будзе спрачацца, што самым любімым з’яўляецца фестываль КВЗ «Таленавітая моладзь – таленавітая ва ўсім!»

Раённы этап фестывалю прайшоў у актавай зале раённага Цэнтра культуры, дзе сабраліся 14 камандаў вясёлых, крэатыўных i знаходлівых хлопчыкаў i дзяўчынак. Удзельнікі фестывалю з дапамогай гумару нагадалі прысутным пра правілы бяспечных паводзін, пажартавалі над «надзвычайнымі сітуацыямі», у якіх мы можам апынуцца, а таксама зрабілі рэкламу адной з запатрабаваных i мужных прафесій – выратавальніка.

Журы было няпроста ацаніць выступленні камандаў: у кожнай – свой стыль, жарты, вобразы… Аднак конкурс ёсць конкурс. Пераможцам стала каманда ‘»Хлопцы па выкліку» (Аталезскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа). Другое месца прысуджана камандзе «СТОП! FARE!» (Дзераўнянская сярэдняя школа). Трэцяе месца падзялілі паміж сабой каманды «Першы – Сто першы» (Шашкоўская сярэдняя школа) i «Суперсямейка» (Старасвержанская сярэдняя школа).

НА ЗДЫМКУ: начальнік РАНС Валерый Ілюшын з пераможцамі фестывалю.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>