Станцыі для Масквы і Пензы

У прадпрыемстваў раёна наладжаны цесныя сувязі з партнёрамі з Расійскай Федэрацыі. Сярод такіх прадпрыемстваў – філіял ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы.

Як адзначае начальнік аддзела збыту Віктар Круглік, уласная прадукцыя філіяла – перасоўныя кампрэсарныя станцыі – запатрабавана на расійскім рынку. З пачатку бягучага года ўжо адгружана 10 станцый на Маскву. У красавіку запланавана адгрузіць 18 станцый, у тым ліку 12 – для расіян. З Пензы паступілі чатыры заяўкі на выраб станцый. У данай сітуацыі аптымальнае спалучэнне цаны і якасці дазваляе развіваць супрацоўніцтва.

Актыўна супрацоўнічаюць з Расійскай Федэрацыяй ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат», СТАА «Фрэор Рэфрыгерайшн» і інш. У аддзеле эканомікі райвыканкама паведамілі, што ў студзені 2017 года прадпрыемствамі раёна адгружана прадукцыі ў Расійскую Федэрацыю на 3022,1 тысячы долараў ЗША (90,6 працэнта ў агульным аб’ёме экспарту), што склала 166,7 працэнта адносна ўзроўню студзеня 2016 года.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>