Небяспека выпальванняў

У мінулым годзе на Міншчыне былі зарэгістраваны 653 прыродныя пажары на плошчы амаль 70 га, пры гэтым самая складаная абстаноўка з загараннямі сухой расліннасці была ў красавіку, калі здарыліся 393 пажары.

Чарговы раз нагадваем пра наступствы выпальвання сухой расліннасці, спальвання смецця і развядзення кастроў. Пры моцным ветры полымя можа распаўсюджвацца з хуткасцю да метра ў секунду, што пагражае знішчэннем жылых пабудоў і нават гібеллю людзей. Як паказвае вопыт мінулых гадоў, у большасці выпадкаў ад агню гінуць людзі састарэлага ўзросту, якія пры спальванні смецця на ўласных прысядзібных участках неналежным чынам сачылі за агнём, у выніку чаго ўспыхваў пажар.

Нагадваем, што выпальванне сухой расліннасці, пажніўных рэшткаў, травы на корані катэгарычна забаронена. За парушэнне данага патрабавання прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Згодна з арт. 15.57 КоАП Рэспублікі Беларусь за незаконнае выпальванне або непрыняцце мер па ліквідацыі палаў прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу ад 10 да 40 базавых велічынь.

Распальванне кастроў у забароненых месцах цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 12 базавых велічынь (арт. 15.58).

Згодна з Правіламі пажарнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі баз адпачынку, дачных кааператываў, садовых таварыстваў, прысядзібнай тэрыторыі жылых дамоў дапускаецца кантралюемае развядзенне кастроў, размяшчэнне гарачага вугалю (мангала, барбекю, грылю і т. п.) пры наступных умовах: прыняцці мер па нераспаўсюджанні гарэння за межы пляцоўкі (абкапаць яе, выдаліць гаручыя матэрыялы і т. п.), пастаянным кантролі за працэсам гарэння і забеспячэнні сродкамі тушэння, размяшчэнні кастроў на адлегласці не менш за 10 м ад будынкаў, 20 м – ад лясных масіваў, 30 м – ад сціртаў сена і саломы. Спецыяльныя прыстасаванні для прыгатавання ежы павінны быць размешчаны на адлегласці не менш за чатыры метры ад будынкаў.

Раённы аддзелпа надзвычайных сітуацыях

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>