• Гораду Стоўбцы - 425 гадоў

І матулін абрус з куфэрка

124d

Вёска Пруды славіцца сваімі майстрамі. На нашай журналісцкай памяці тут былі такія адмысловыя бондары, што да іх па бочкі, маслабойкі, лыжкі ехалі людзі з усяго свету.

Не меншую значнасць маюць вышывальшчыцы і вязальшчыцы пруткамі. У ліку іх Ганна Фарботка. Усё, што вы бачыце на здымку, выканана яе рукамі. Нядаўна яна закончыла карпатлівую, тонкую работу – пакрывала на канапу, якое ўяўляе сабою звязаныя кручком элементы, прышытыя на палатно. Атрымалася выдатная мастацкая рэч. Падушачкі, сурвэткі, адзенне ў гардэробе жанчыны і іншыя рэчы – плён яе мастацкіх старанняў. Ганна Іосіфаўна дастае з шафы і яшчэ адну самаробную рэч – гэта абрус ад яе маці Ядвігі Антонаўны Стасюкевіч. Гэта ўжо рэліквія. Нядаўна ў Налібацкім доме культуры ладзілася выстава народнай творчасці, абрус быў прадстаўлены як вельмі адметны экспанат.

Ганна Фарботка па спецыяльнасці настаўніца рускай мовы і літаратуры. У Прудской школе яна выкладала ў свой час не толькі гэты прадмет, але і вяла гурткі па вязанні. Навучыла гэтаму майстэрству многіх вучняў, якім цяпер такія ўменні прыдадуцца. Вышываныя і вязаныя рэчы заўсёды ў модзе, і нішто не можа аздобіць так шыкоўна інтэр’ер дома, як гэтая прыгажосць. Пацвярджэнне таго – і вясковы дом Ганны Іосіфаўны. Мы не можам устрымацца, каб не патрымаць у руках кожную вязаную рэч. І сапраўды, у іх не толькі ўмельства аўтара, але і часцінка яго душы.

У доме Ганны Фарботка збіраюцца і суседкі. Яны таксама рукадзельніцы. Жанчыны распускаюць старыя вязаныя рэчы і робяць абноўкі.

Ганна Іосіфаўна адметная ў вёсцы не толькі такім мастацкім хобі, але і актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Яна хуткая на пад’ём, таму Налібацкі сельвыканкам і прыцягвае яе да грамадскай работы. Ад гэтага яе будні жывыя, яркія, напоўненыя карыснымі справамі.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>