Панарама

ПАСАДЗІЛІ Ў СЯБЕ – ДАПАМАГАЮЦЬ ІНШЫМ

Сёлетні Тыдзень лесу, аб’яўлены з 1 па 8 красавіка, выдаўся надзвычай плённым.

Вясна стымулюе садзіць дрэўцы, азеляняць і добраўпарадкаваць родны край, але на гэты раз былі прадугледжаны і канкрэтныя напружаныя планы пасадак для таго, каб кампенсаваць разбуральныя вынікі леташняй стыхіі. Асноўная нагрузка легла на лесаводаў, і імі, зразумела, з ахвотай быў прыняты ўдзел у добраахвотнай акцыі ўсіх жадаючых.

На тэрыторыі раёна найбольш пацярпела ад стыхіі Рубяжэвіцкае лясніцтва, на Міншчыне – Смалявіцкі лясгас, якому работнікі Стаўбцоўскага лясгаса, як і іншых лясгасаў Мінскай вобласці, аказваюць пасільную дапамогу. З улікам спрыяльных пагодных умоў пасадкі лясных культур на пацярпелых дзялянках, як падкрэсліў намеснік дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Шарапа, пачаліся яшчэ да аб’яўлення Тыдня лесу. На Стаўбцоўшчыне пасадкі ўжо завершаны – усяго пасаджана ў гэтым годзе каля 40 гектараў новага лесу, у Смалявіцкім лясгасе, дзе стаўбцоўскімі лесаводамі ўжо створана 65 га лясных культур, работы працягваюцца. Кожны дзень туды выязджае працоўны дэсант у складзе паўсотні і больш чалавек. Гэта работнікі Старынскага, Кляцішчанскага, Хатаўскога, Прудскога доследнага, Налібацкага, Кульскога і іншых лясніцтваў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

ЗАЯЎКІ НА ЎСТАНОЎКУ ЗНАКАЎ

У першым квартале бягучага года работнікі ДРБУ № 135 устанавілі на дарогах мясцовай сеткі 54 новыя дарожныя знакі. І гэта – прадукцыя іх уласнай вытворчасці.

У цэлым ДРБУ № 135 выраблена і рэалізавана ў першым квартале розным заказчыкам 3900 дарожных знакаў. Найбольш запатрабаваны яны калегамі – філіяламі КУП «Мінскаблдарбуд», якія, як і дарожнікі ДРБУ № 135, абслугоўваюць сваю сетку мясцовых дарог на Міншчыне. Участак па вырабе дарожных знакаў быў адкрыты ў мінулым годзе і працуе паспяхова. Як адзначае галоўны інжынер Вадзім Калпак, усе неабходныя матэрыялы для яго дзейнасці закупляюцца ў адпаведнасці з заяўкамі, што паступаюць.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>