Да 500-годдзя кнігадрукавання

Filed under: Нумары,Соцыум |

194b

Гістарычная, навукова-пазнавальная дзейнасць супрацоўнікаў Стаўбцоўскай дзіцячай бібліятэкі імя Якуба Коласа прыцягвае ўвагу. На гэтым здымку зафіксавны момант наведвання бібліятэкі пісьменнікамі і супрацоўнікамі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа на чале з яго дырэктарам Зінаідай Камароўскай.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

НАШ СКАРЫНА

Мы ганарымся сваёй культурнай спадчынай і таленавітымі людзьмі, такімі як Францыск Скарына. Пяцьсот гадоў таму, 6 жніўня 1517 года, ён выдаў першую друкаваную кніжку на   старабеларускай   мове   «Псалтыр». Скарына бачыў у ёй «дзецям малым пачатак всякое добрае навукі, дорослым памнажэнне ў навуцы».

У нашай установе адукацыі «Любкаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» прайшло пазакласнае мерапрыемства «Імя славутае ў вяках», прысвечанае гэтай падзеі.

З паведамленнямі выступілі настаўніца гісторыі Г. А. Шэракова, бібліятэкар С. К. Пявец. Асабліва зацікавіла дзяцей гісторыя, расказаная настаяцелем храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы в. Мікалаеўшчына протаіерэем Васіліем Калядой. Навучэнцы прынялі актыўны ўдзел у стварэнні літаратурнай кампазіцыі і ў правядзенні віктарыны «Наш Скарына». Усім прысутным прадаставілася магчымасць зазірнуць у кнігі векавой даўніны. Ва ўстанове адукацыі была аформлена выстава «Найдаражэйшыя скарбы – словы, натхнёныя Богам».

Руслан ШЭРАКОЎ,вучань 10 класа ВПК «Любкаўшчынскі дзіцячы сад – сярэдняя школа»

 

У МІНСК ГІСТАРЫЧНЫ

Падчас веснавых канікул вучні нашага класа сумесна з сябрамі з 6 «В» і іх класным кіраўніком В. А. Рубіным наведалі з экскурсійнай праграмай сталіцу нашай краіны. На гэты раз мы былі гасцямі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Экспазіцыя «Старажытная Беларусь» пазнаёміла нас з гісторыяй краіны ад эпохі неаліту да XIX стагоддзя, з першымі пасяленнямі людзей на нашых землях, узнікненнем племянных саюзаў, стварэннем Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, уваходжаннем Беларусі ў склад Расійскай імперыі.

Асобная зала музея расказала нам пра гісторыю кніжнай справы ў Беларусі ў XVI-XIX стст., а таксама пра дзейнасць асветніка Францыска Скарыны (пяцісотгадовы юбілей распачатага ім кнігадрукавання адзначаем сёлета).

Экспазіцыя «Беларусь XVI-XVIII стст. у партрэтах і геральдыцы» прадставіла галерэю Завішаў, галерэю Радзівілаў – буйнейшага магнацкага роду герба «Трубы», а таксама калекцыю зброі, шкла і фарфору, партрэты каралёў, выдатных дзеячаў Рэчы Паспалітай, духавенства і знаці, сярод якіх Канстанцін Астрожскі, Стэфан Баторый, Леў Сапега, Тадэвуш Касцюшка і іншыя. Тут жа прадстаўлена калекцыя сфрагістыкі – пячаткі каралёў польскіх і вялікіх князёў літоўскіх, гербы і гарадскія пячаткі.

Уразілі нас і сцэнічныя касцюмы ансамбля «Песняры» падчас наведвання залы «Уладзімір Мулявін. Спадчына вялікага майстра». Ізноў подых даўніны – манеты Вялікага Княства Літоўскага і ўзоры грошай у выставачным праекце «Ад рымскага дынарыя да беларускага рубля». Акцыя «Адзіны білет» дазволіла паназіраць за экспанатамі Музея прыроды і экалогіі. Экспазіцыя музея прадставіла нам разнастайнасць прыроды Беларусі. Яе асноўнымі тэмамі з’яўляюцца феналогія, гідралогія, экасістэма лясоў, балот, рэк і азёр, ахова прыроды. У складзе калекцый музея мы ўбачылі як тыповых прадстаўнікоў флоры і фаўны Беларусі, карысныя выкапні, так і рэдкія і зніклыя віды раслін і жывёл. Цікавую экскурсійную праграму па сталіцы мы вырашылі завяршыць наведваннем кінатэатра «Беларусь».

Алена НАУМОВІЧ,класны кіраўнік 7 «В» класа СШ № 3 г. Стоўбцы

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>