Калі разам, калі дружна

У ДУА «Стаўбцоўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» прайшоў бацькоўскі сход. Тэма яго гучала наступным чынам: «Стварэнне ўмоў для развіцця творчых і інтэлектуальных здольнасцяў дзяцей. Дырэктар цэнтра А. В. Брычкоўская адзначыла, што адным з асноўных напрамкаў дзейнасці педагагічнага калектыву ўстановы з’яўляецца работа з бацькамі. Сумесна належыць развіваць інтарэсы дзяцей да пазнання і творчасці.

Пасля прагляду відэапрэзентацыі бацькі азнаёміліся з работай аб’яднанняў па інтарэсах. Вучні прымаюць актыўны ўдзел у разнастайных конкурсах. Дыпломамі другой ступені Упраўлення адукацыі за ўдзел у абласным этапе рэспубліканскай выстаўкі-конкурсу «Калядная зорка» былі адзначаны Настасся Пятроўская, Марта Чарняўская, Валерыя Талстуха, Ангеліна Немчык. Усе яны займаюцца ў аб’яднанні па інтарэсах «Крэатыўная лепка» (кіраўнік Т. Г. Аўгусціновіч). Таксама дыпломам трэцяй ступені за ўдзел у абласным этапе міжнароднага конкурсу малюнкаў адзначана Ілона Прыёмка, навучэнка народнай самадзейнай студыі выяўленчага мастацтва (кіраўнік Т. В. Несцярук).

У ліку важных пытанняў – здароўе дзяцей і іх бацькоў. Для асвятлення гэтай тэмы на сход была запрошана А. С. Шыдлоўская, памочнік урача-валеолага ДУ «Стаўбцоўскі РЦГіЭ». Ала Станіславаўна адзначыла, што тэма Сусветнага дня здароўя ў гэтым годзе – «Дэпрэсія – давай пагаворым». Урач-валеолаг падкрэсліла: няма бязвыхадных сітуацый. У цяжкіх жыццёвых абставінах можна звярнуцца да псіхолагаў Цэнтра здароўя падлеткаў і моладзі, які дзейнічае на базе УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ», а таксама псіхолагаў ДУ «Стаўбцоўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва».

Каб эфектыўна арганізаваць работу цэнтра ў наступным годзе, бацькі адказалі на пытанні анкеты, а свае прапановы пакінулі ў «Банку ідэй». Сюрпрызам для бацькоў стаў канцэрт, які падрыхтавалі дзеці.

Іна ЛАПКО,культарганізатар ДУА «Стаўбцоўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі»

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>