У конкурсе даследчых работ

На базе СШ № 3 праведзены конкурс работ даследчага характару вучняў устаноў адукацыі раёна.

Канферэнцыя з’яўляецца штогадовай і заклікана актывізаваць работу па прапагандзе навуковых ведаў, прафесійнай арыентацыі і прыцягненні вучняў пад кіраўніцтвам педагогаў да навуковай творчасці і даследчай работы.

Вучні 21 установы прадставілі свае работы ў наступных прадметных секцыях: «Замежныя мовы», «Беларуская мова і літаратура», «Біялогія», «Геаграфія», «Інфарматыка», «Гісторыя», «Грамадазнаўства», «Руская мова і літаратура», «Працоўнае навучанне», «Фізіка і астраномія», «Хімія», «Энергазберажэнне ў адукацыйнай прасторы». У рабоце 13 секцый прынялі ўдзел 60 вучняў.

Лепшымі ў конкурсе даследчых работ сталі: Анастасія Грыгаровіч (СШ № 3, настаўнік Т. Л. Урбан), Хрысціна Качановіч (Старасвержанская СШ, кіраўнік В. П. Пяўнёва), Уладзіслаў Гіраеўскі (Горкаўская СШ, кіраўнік Я. Э. Душкевіч), Дар’я Есьман (СШ № 2, кіраўнік Т. І. Янкоўская), Кацярына Карыцкая (Дзераўнянская СШ, настаўнік Г. І. Дзямянка), Валерыя Бухавецкая (гімназія № 1, настаўнік Р. М. Малахава), Канстанцін Чэрнік (Рубяжэвіцкая СШ, кіраўнік Л. У. Харытонава), Руслан Шэракоў, Дзмітрый Шкода, а таксама Віталь Цвірка (Любкаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа, кіраўнік Т. М. Клімовіч), Дзмітрый Герасімчык (Мікалаеўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа, кіраўнік Т. Л. Каранеўская), Дзіяна Гарохавік (Налібацкая СШ, настаўнік С. Л. Лукашэвіч), Анастасія Ціванчук, Ганна Карнічэнка (гімназія № 1, кіраўнік Р. М. Малахава), Хрысціна Бабровіч (ВПК «Залужскі дзіцячы сад – сярэдняя школа, кіраўнікі Н. У. Валента, М. В. Пукач), Мікалай Філіповіч (гімназія № 1, настаўнік Л. С. Назаранка), Дзмітрый Фурсевіч (Старасвержанская СШ, настаўнік В. М. Баўдзей), Дар’я Скулкова (Нававёскаўская СШ, кіраўнік У. В. Путрушэнка), Аркадзь Лаўрыновіч (Коласаўская СШ, настаўнік Р. М. Боган), Віктар Дземідовіч, Антон Бондараў, Данііл Кобрык (СШ № 3, кіраўнік У. С. Радзіон).

Ала ВЯРШЭНЯ,метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>