Сумеснымі намаганнямі

Filed under: Нумары |

Падзеяй для Еўропы стала ўзвядзенне саркафага над разбураным чацвёртым энергаблокам Чарнобыльскай АЭС. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам пасля наведвання Чарнобыльскай АЭС.

Паводле яго слоў, саркафаг дапаможа ізаляваць крыніцу радыяцыі на разбураным энергаблоку максімум на сто гадоў. «Гэта не мала, калі мераць працягласцю чалавечага жыцця, але і не так шмат, калі думаць аб будучых пакаленнях. Гэта вялікая работа, якую правялі гераічныя людзі ў самай бруднай, цяжкай зоне, дае магчымасць назапасіць вялікі вопыт у барацьбе з такімі з’явамі», – заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка 26 красавіка па выніках перагавораў прынялі сумесную заяву аб неабходнасці прадаўжаць работу па ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Беларусі і Украіне трэба як зрэнку вока захоўваць сваю дружбу. Аб гэтым заявіў 26 красавіка Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка. Дзяржавы робяць важныя захады для развіцця супрацоўніцтва ў розных галінах.

БелТА

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>