Ты перамагла, Радзіма!

0605z

Напярэдадні Дня Перамогі ў рэдакцыю зайшла стаўбчанка Вольга Мікалаеўна Скіба з дарагой рэліквіяй – газетай «Правда», датаванай 10 мая 1945 года. Гэтую газету яна захоўвае разам з асабістымі дакументамі ўсё жыццё. Родам Вольга Мікалаеўна з Кобрынскага раёна, а ў Стоўбцах жыве з пачатку 60-х гадоў. Дзіця вайны, яна гаворыць, што ў школьныя гады гэтая газета ёй была цікавая тым, што там змешчаны фотаздымкі 22 ваенных палкаводцаў, якія кіравалі франтамі Другой сусветнай вайны. Яна іх вывучала. Сталеючы, яна разумела, што гэты нумар газеты нёс усяму свету самую чаканую радасць, адну на ўсіх – радасць перамогі нашага народа ў страшнай захопніцкай вайне.

Нам таксама вельмі цікава патрымаць у руках гэты выпуск «Правды». Ён адкрываецца лідам на першай: «Вчера наш великий народ-победитель праздновал день полного торжества своего правого дела» . На першай старонцы змешчаны фотаздымкі Сталіна і кіраўнікоў краін – саюзніц у Другой сусветнай вайне – прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі У. Чэрчыля , прэзідэнта ЗША Г. Трумэна і яшчэ адзін фотаздымак, на якім Сталін, Рузвельт і Чэрчыль у дні Тэгеранскай канферэнцыі. На першай паласе – зварот І. В. Сталіна да народа.

У газете шмат афіцыйнай інфармацыі, указаў, якія пацвярджаюць безагаворачную капітуляцыю фашысцкай Германіі.

«Утро мира» – такую светлую абнадзейваючую назву мае артыкул Іллі Эрэнбурга: «Свершилось! Она перед нами, не слово, не мрамор, горячая, живая, в гимнастерке, полинявшей от солнца и дождей, седая от пыли походов, с ленточками ранений на груди, самая прекрасная и самая любимая – наша Победа!.. Скоро обнимут мужья жен, сыновья матерей. Зазеленеют поля у Понар, у Корсуни, у Мги – там, где лилась кровь, и бушевал огонь. Трудно найти слова, чтобы сказать о таком счастье.

Ты победила, Родина!»

Каб правільна і дастойна-поўна ацаніць гэты святы дзень у гісторыі сваёй Айчыны і ў асабістым лёсе, варта прывесці гэтыя радкі сведкаў таго легендарнага 9 Мая 1945 года, пранікнуцца настроем Перамогі. Няма іншага такога дня, які б быў настолькі выпакутаваны, аплачаны крывёю, потам і незлічонымі слязамі. 72-гі раз наша краіна будзе святкаваць сёлета вялікі і святы Дзень Перамогі. Праходзяць гады, дзесяцігоддзі, а гэтае свята перамогі дабра над злом злучае ўсіх – і тых, хто жыве на зямлі, і хто адышоў у вечнасць, у адзіны народ. І ў гэтай памяці знітоўваюцца пакаленні, аб’ядноўваюцца ў патрыятычных пачуццях, у абавязку сэрца памятаць тых, хто здабыў гэтую перамогу, каб цаніць тое, што мае непераўзыдзеную каштоўнасць і святасць – мір і спакой на зямлі.

Ты перамагла, Радзіма!

Святлана ЖЫБУЛЬ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>