Веласцяжынай – па прасторах

0605u

З Кульскім лясніцтвам  Стаўбцоўскага лясгаса нам прадаставілася магчымасць пазнаёміцца не заязджаючы на тэрыторыю офіса. Прыцягнуць увагу кожнага ўказальнікі – «Велотропа». Як аказваецца, год назад Стаўбцоўскі лясгас праклаў такую сцяжыну для велатурыстаў з апісаннем на спецыяльных стэндах-картах па шляху адметнасцяў, на якія варта звярнуць увагу. Гэта і сцюдзёныя крыніцы з чыстай вадою, і вадапады, і каскад азёраў ля вёскі Пятрылавічы з альтанкамі, і рака Уса, і бабровыя запруды…

Экалагічная веласцяжына пачынае свой старт у Хатаўскім лясніцтве, ля паляўнічага комплексу. Тут можна ўзяць і веласіпеды напракат. Турыстам прапаноўваецца ажыццявіць прыемнае велападарожжа на працягу 25-ці кіламетраў з прыпынкамі ля адметных прыродных мясцін. І такі турызм становіцца ўсё больш і больш запатрабаваны. Зносіны з прыродай, ды з такой непаўторнай, як тут, – гэта і здароўе, і пазітыўны настрой, і прыемныя ўражанні, якія будуць жывіць доўгі час і зноў клікаць сюды.

Рудня Пільнянская – у маршруце экалагічнай веласцяжыны. Мы едзем у гэтую лясную вёску ў творчую камандзіроўку на машыне. Па шляху нам прадаставілася магчымасць пазнаёміцца не толькі з інавацыйнымі турыстычнымі праектамі Кульскога лясніцтва, але і з вытворчымі справамі.

На абочыне праезджай дарогі ішла пагрузка дзелавой драўніны. Працавалі вадзіцель лясгаса Аляксандр Пажога і механізатар Кульскога лясніцтва Вячаслаў Жвірбля. Майстар лесу Віталь Чуйко нам расказвае, што гэтая дзелавая драўніна, атрыманая ў ходзе планавых высечак, адпраўляецца ў Акінчыцкі лесацэх. Згодна з рабочым вытворчым графікам кожны дзень у працаўнікоў лясніцтва свае неадкладныя клопаты, у тым ліку і пасадка лесу. Акрамя гэтага, ёсць абавязак камандзіровак у Смалявіцкі лясгас, які моцна пацярпеў ад разбуральнага ўрагану. І Віталь Фрыдрыхавіч нядаўна цэлы тыдзень знаходзіўся там, арганізоўваў адгрузку драўніны. У лясгасе ён працуе ўжо 22-гі год пасля заканчэння Полацкага ляснога каледжа. Працуе на сваёй роднай зямлі, ён адсюль родам. Яму тут знаёмыя кожная сцяжынка, кожны лясны куточак. Службовыя абавязкі ён ажыццяўляе на сваім участку – гэта амаль 4,5 гектара лесу. Мы развітваемся з ім і адзначаем, што гэтая нечаканая сустрэча пакінула ў нас прыемныя ўражанні, абагаціла цікавай інфармацыяй і дазволіла паглядзець на наваколле з акцэнтам турыстычных паслуг.

Святлана ЖЫБУЛЬ

На здымках: майстар лесу Кульскога лясніцтва Віталь Чуйко; кірунак веласцяжыны.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>