Рэха свята

1705a

З ПЕСНЯМІ ПЕРАМОГІ

Ужо другі год запар падчас святкавання Дня Вялікай Перамогі ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці Горкаўскага дома культуры запрашаюць на мемарыяльны комплекс «Курган Славы» для ўдзелу ў тэатралізаванай пастаноўцы.

У стылізаваных уборах таго часу, ваенных гімнасцёрках Зоя Аўласіна, Аксана Агароднік і акампаніятар Яўген Цвірка выконвалі песні ваенных гадоў, песні Вялікай Перамогі. Яны будзяць ва ўсіх кранальныя пачуцці – гэтыя песні жывыя, іх ведаюць і спяваюць людзі розных узростаў. Некаторыя песні нараджаліся ў баях, яны ўсялялі сілы ў байцоў і ўпэўненасць у перамозе.

Гэты праект сабраў на мемарыяльны комплекс і іншых артыстаў вобласці для стварэння тэатралізаваных пастановак. Для ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці Горкаўскага дома культуры гэты праект становіцца любімым, і яны кожны год даюць згоду прыняць у ім удзел.

 

МОЛАДЗЬ І ВЕТЭРАНЫ

Няшмат засталося ў нашым горадзе ўдзельнікаў вайны, жывых сведкаў Перамогі. Ніхто з іх не забыты.

Днямі завіталі да ветэранаў і члены валанцёрскага атрада, створанага на базе аддзялення дзённага знаходжання для маладых інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра. Гэтыя маладыя людзі, адметныя сваім імкненнем быць запатрабаванымі, сталі ўдзельнікамі сумеснага праекта раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа і тэрытарыяльнага цэнтра «Твары дабро».

Для кожнага ветэрана вайны яны падрыхтавалі падарункі сваімі рукамі – кветку з атласнай стужкі і сімвалічную чырвоную зорку са словамі «Дзякуй за Перамогу!». Разам з цёплымі словамі пажаданняў уручылі і цёплую рэч – плед.

Пр

 

ВЯРТАННЕ Ў МАЛАДОСЦЬ

Вялікаму Дню Перамогі, ветэранам вайны і працы раённая арганізацыя КПБ прысвяціла святочны канцэрт з удзелам вакальнага ансамбля «Святліца» (кіраўнік – дырэктар Шашкоўскай дзіцячай школы мастацтваў А. І. Каралец). Канцэрт, а разам з ім і незабыўная сустрэча прайшлі ў Цэнтры для ветэранаў вайны і працы ў Ждановічах, чаму пасадзейнічалі Ч. І. Высоцкі, сакратар партарганізацыі цэнтра, і М. М. Худая, старшыня каардынацыйнага савета грамадскіх арганізацый і палітычных партый Мінскай вобласці.

У зале сабраліся людзі, на тварах якіх – усмешкі ад успамінаў пра маладосць і пражытыя гады, радасць ад таго, што іх любяць і помняць.

Пасля канцэрта па ініцыятыве М. М. Худой для калектыву «Святліца» была арганізавана экскурсія на прадпрыемства «Дарыда». Экскурсанты пазнаёміліся з вытворчасцю напіткаў «Дарыда» і з генеральным дырэктарам прадпрыемства У. В. Дзялендзікам, жыццёвае крэда якога – дапамагаць людзям.

Мы ўдзячны ўсім, з кім у гэты дзень звёў нас лёс. Асабліва дзякуем начальніку аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама А. В. Суднік за прадастаўлены транспарт.

Ніна ДУБОВІК, сакратар РК КПБ        

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>