Дзе сустрэцца з дыназаўрамі

Беларуская сталіца недалёка ад Стоўбцаў, таму дабірацца туды вельмі зручна. Хочаш – электрычкай, аўтобусам, а можа і на сваім аўто. Шмат цікавага могуць убачыць і дзеці.

Вось якая інфармацыя паступіла з Мінскага заапарка, які працуе штодзённа па адрасе: вул. Ташкенцкая, 40. 20 мая там адбудзецца ўрачыстае закрыццё фестывалю «Экалогія. Творчасць. Дзеці», у рамках якога пройдзе ўзнагароджанне пераможцаў. З іх работамі можна будзе азнаёміцца на выстаўцы. Адбудзецца і святочны канцэрт. У гэты ж дзень пачне працаваць кантактная пляцоўка.

Захапленне малым – увачавідкі назіраць за тыграмі, кракадзіламі, малпамі, грыфамі і іншымі жывёлінамі, птушкамі, адным словам, разнастайнасцю жывога свету. Праводзяцца паказальныя кармленні, з графікам якіх можна азнаёміцца на сайце Мінскага заапарка.

Папулярным месцам адпачынку для жыхароў і гасцей сталіцы з’яўляецца дынапарк, ці парк дыназаўраў. Экспанаты парку размешчаны пад адкрытым небам. Сустракаюць гэтыя экзатычныя насельнікі гучным рыканнем. І яны, як жывыя, «дыхаюць», «рухаюцца», нават «міргаюць». Усё гэта дазваляе ўяўна перанесціся ў дагістарычную эпоху і ўбачыць старажытных рэптылій, якія жылі на Зямлі дзясяткі мільёнаў гадоў таму назад. Ёсць тут і дзіцячая пляцоўка, і месцы для адпачынку. Тэрарыум, акварыум, экзатарыум і, вядома ж, згаданы дынапарк. Колькі ўражанняў!

Ангеліна ЛЯЎКОВІЧ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>