Выстава новых распрацовак

Напрыканцы красавіка ў выставачным комплексе БелЭКСПА ў Мінску адбылася XVII Рэспубліканская выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці вучнёўскай моладзі «Правільны прафесійны выбар – упэўненае будучае маладога пакалення!». Яркай падзеяй форуму была прысутнасць міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігара Карпенкі, які адкрыў выставу і пажадаў творчых поспехаў усім яе ўдзельнікам.

Мэта выставы – пошук новых рашэнняў у галіне падтрымкі прафесійнага выбару моладзі, фарміраванне ўстойлівага ўяўлення аб ролі вучоных і навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця, сацыяльнай значнасці прафесій, стварэнне інфармацыйнага асяроддзя прафарыентацыі.

Навукова-метадычная літаратура і педагагічны вопыт, прадстаўленыя на выставе, характарызаваліся актуальнасцю і практычнай накіраванасцю. Цікавасць уяўлялі метадычныя рэкамендацыі, матэрыялы з вопыту работы, праекты, распрацоўкі заняткаў, праектныя, даследчыя, дыдактычныя матэрыялы і т. п.

Ад сярэдняй школы № 3 г. Стоўбцы былі прадстаўлены матэрыялы вопыту інавацыйнай дзейнасці па ўкараненні дапрофільнай падрыхтоўкі вучняў ва ўмовах узаемадзеяння ўстаноў агульнай сярэдняй, дадатковай і прафесіянальнай адукацыі, сям’і і соцыуму.

Педагогі нашай школы прынялі таксама ўдзел у майстар-класе «Алгарытм кадравай палітыкі: школа – прафесіянальны ліцэй – завод» з вопыту супрацоўніцтва СШ № 4 г. Жодзіна, Жодзінскага прафесіянальнага ліцэя і завода БелАЗ.

Святлана ГРЫГАРОВІЧ,намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце СШ № 3 г. Стоўбцы

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>