Адукацыя, выхаванне

2405

МІНІ-МІС ВЯСНА

У сярэдняй школе № 3 г. Стоўбцы прайшла конкурсная праграма сярод вучаніц трэціх класаў «Міні-міс Вясна». Зала была перапоўнена. Хваляваліся за юных удзельніц не толькі аднакласнікі, бацькі, настаўнікі, але і знаёмыя, старшакласнікі. Маленькім удзельніцам конкурсу былі прапанаваны тры конкурсныя заданні: візітная картка, у якой патрэбна было расказаць пра сябе; творчы нумар: песня, танец, верш, ігра на музычным інструменце і г. д.; абарона касцюма, зробленага з любога падручнага матэрыялу, на тэму «Мода вясны-2017″. І тут дзяўчынкі праявілі знаходлівасць, арыгінальнасць, таленавітасць, крэатыўнасць, пяшчоту – адным словам, усе свае лепшыя якасці. Журы доўга раілася, перш чым выдзеліць пераможцаў. І ў выніку трох конкурсных заданняў пераможцамі сталі: у намінацыі «Міні-міс Пяшчота» – Вячаслава Брагінец-Нячаева (3 «А» клас), у намінацыі «Міні-міс Крэатыўнасць» – Ксенія Скроб (3 «Б» клас), у намінацыі «Міні-міс Арыгінальнасць» – Софія Чэмка (3 «В» клас), у намінацыі «Міні-міс Грацыя» – Ксенія Фянько (3 «Г» клас), у намінацыі «Міні-міс Музычнасць» – Кацярына Рылко (3 «Д» клас), у намінацыі «Міні-міс Усмешка» – Настасся Урублеўская (3 «Е» клас).

Віншуем юных ледзі!

Ангеліна ЛЯЎКОВІЧ

 

З КЛАСАМ – НА ПЛОШЧУ БЕССМЯРОТНАСЦІ

У гімназіі № 1 г. Стоўбцы стала традыцыяй праводзіць значныя мерапрыемствы на плошчы Бессмяротнасці, якая побач з навучальнай установай.

У Дзень піянерыі – 19 мая – 36 маленькіх вучняў ва ўрачыстай абстаноўцы на плошчы прынялі ў акцябраты. Стварыць святочны настрой дапамаглі ганаровая варта піянерскай дружыны, непасрэдны ўдзел піянераў у гэтым свяце. Акцябрат павіншавалі педагогі, іх бацькі, якія таксама былі запрошаны на свята.

Удзельнікамі ўрачыстасці ў гэты дзень маглі стаць і гараджане.

Пр

 

З ПРЭЗЕНТАЦЫЯЙ ШКОЛЬНАГА ТЭЛЕБАЧАННЯ

Сучаснае жыццё ставіць перад установамі адукацыі новыя задачы, вырашаць якія немагчыма, працуючы па-старому, без распрацоўкі і ўкаранення якіх-небудзь канкрэтных новаўвядзенняў. Сёння многія школы зацікаўлены ў арганізацыі інавацыйнай дзейнасці, каб заставацца канкурэнтаздольнымі на рынку адукацыйных паслуг. Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Вішнявецкая сярэдняя школа» знаходзіцца ў пастаянным развіцці. Калектыў педагогаў імкнецца найбольш поўна і эфектыўна рэалізаваць сацыяльны заказ грамадства – навучанне і выхаванне паспяховай асобы, здольнай да самаразвіцця і самарэалізацыі. Менавіта наша ўстанова адукацыі была абрана для правядзення абласнога семінара для намеснікаў дырэктараў Клецкага, Нясвіжскага, Капыльскага, Стаўбцоўскага і Уздзенскага раёнаў рэсурснага цэнтра «Нёман». Тэма семінара – «Інавацыі ў метадычнай рабоце».

Семінар адкрыла дырэктар школы Ірына Клачко. Яна адзначыла актуальнасць і значнасць данай тэмы, пазнаёміла з праграмай семінара, пажадала прысутным плённай, творчай працы.

Творчай візіткай «Школа – наш дом» удзельнікаў семінара віталі вучні і настаўнікі. Эмацыянальна пазітыўнае выступленне забяспечыла настрой творчай сустрэчы, стварыла атмасферу адкрытасці і добразычлівасці, творчасці і натхнення, чакання новых цікавых момантаў школьнага жыцця Вішнявецкай сярэдняй школы. Прэзентуючы інавацыйную дзейнасць установы адукацыі, мы падзяліліся з калегамі накопленым вопытам, ідэямі і праектамі, якія накіраваны на развіццё прафесійных кампетэнцый педагогаў. Курыруючы інавацыйную дзейнасць ва ўстанове адукацыі, я з задавальненнем пазнаёміла прысутных з сучасным метадычным інструментарыем установы адукацыі, паведаміла аб стварэнні інфармацыйна-творчага цэнтра «Лістапад.news», мэтай якога з’яўляецца развіццё творчых здольнасцяў навучэнцаў, фарміраванне інфармацыйнай культуры, актыўнай жыццёвай пазіцыі, навыкаў узаемадзеяння дзяцей і дарослых у ходзе дзейнасці школьных СМІ. Інфармацыйна-творчы цэнтр нашай школы ўключае газету «Лістапад», інфармацыйна-метадычны часопіс «Новы погляд», кінастудыю «Лістапад.фільм», школьнае тэлебачанне «Лістапад. TV». З гісторыяй стварэння друкаваных выданняў прысутных пазнаёмілі педагог дадатковай адукацыі Вячаслаў Саракавік, вучаніца 10 класа Дзіяна Ясенка і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Марына Белік. Гасцям прадэманстравалі два выпускі школьнага тэлебачання, прысвечаныя метадычнай рабоце ў школе і традыцыйным школьным мерапрыемствам. Вучні 10 класа і жартам, і ўсур’ёз паведамілі аб дзейнасці цэнтра «Лістапад.news». Віртуальны кабінет класнага кіраўніка і яго выкарыстанне ў адукацыйным працэсе ўстановы адукацыі прадставіла кіраўнік метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў Таццяна Сасноўская. Госці семінара сталі актыўнымі ўдзельнікамі пасяджэння педагагічнага клуба «Мудрая сава», створанага ва ўстанове адукацыі ў 2016 годзе. На пасяджэнні прысутныя абмяркоўвалі пытанне стварэння сітуацыі поспеху ў адукацыйнай дзейнасці, які з’яўляецца стымулам і фактарам развіцця асобы вучня. Па традыцыі на пасяджэнні запалілі настаўніцкую свечку як сімвал вернасці прафесіі, сімвал яднання настаўніцкіх сэрцаў. Цікавыя практыкаванні і гульні нікога не пакінулі абыякавым. Напрыканцы пасяджэння, выкарыстоўваючы свечку меркаванняў, намеснікі дырэктараў не пашкадавалі ўдзячных слоў у адрас кіраўніцтва і педагогаў установы адукацыі.

Для ўдзельнікаў семінара была падрыхтавана выстава «Інавацыйная прастора ўстановы адукацыі». У падарунак госці атрымалі «метадычныя партфелі» і масу ўражанняў.

Вынікі семінара былі падведзены ў форме адкрытага мікрафона. Кіраўнік рэсурснага цэнтра «Нёман» Алена Сцяпанава высока ацаніла творчую работу педагагічнага калектыву, прафесіяналізм педагогаў, прадуманую праграму семінара і форму яе прадстаўлення. Яна адзначыла, што Вішнявецкая сярэдняя школа ўпэўнена глядзіць наперад, не спыняецца на дасягнутым, мае свой твар, свой творчы почырк.

Усё гэта сведчыць аб тым, што пры граматна арганізаваным метадычным суправаджэнні калектыў здольны на актыўнае развіццё. Педагогі вераць у свае магчымасці, што з’яўляецца важнай умовай абнаўлення і, адпаведна, значнага паляпшэння работы ўстановы адукацыі.

Таццяна БЕЛАНОВІЧ, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Вішнявецкай сярэдняй школы

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>