Каб быў бяспечным адпачынак на вадзе

Пракуратурай Стаўбцоўскага раёна праведзена праверка выканання райвыканкамам, арганізацыямі, якім ва ўстаноўленым парадку прадастаўлена права карыстання воднымі аб’ектамі, раённым падраздзяленнем Таварыства выратавання на водах заканадаўства аб прафілактыцы гібелі людзей на вадзе.

Стаўбцоўскім райвыканкамам прынята рашэнне № 405 ад 28.03.2017 «Аб мерапрыемствах па падрыхтоўцы зон масавага адпачынку да купальнага сезона 2017 года на водных аб’ектах Стаўбцоўскага раёна», у адпаведнасці з якім 7 месцаў масавага адпачынку грамадзян на водных аб’ектах замацаваны за прадпрыемствамі і арганізацыямі раёна і горада. Рашэннем вызначаны рад мерапрыемстваў, якія неабходна было выканаць да 01.05.2017.

За РУП «Стаўбцоўскае АКС» замацаваны пляжы на рацэ Нёман (вул. Набярэжная) і гарадскім возеры (вул. 17 Верасня), за ТАК «Высокі бераг» – пляж на рацэ Нёман у межах комплексу, за ААТ «Вішнявецкі-агра» – зона адпачынку на рацэ Нёман паблізу дзіцячага аздараўленчага лагера «Церамок», за ААТ «Жацерава» – зона адпачынку на сажалцы а. г. Горкі, за ДЛГУ «Стаўбцоўскі лясгас» – зона адпачынку на возеры Кромань, за ТАА «Рудзьмянская гаспадарка» – зона адпачынку на вадаёме в. Падгорная. Аднак даведзеныя мерапрыемствы выкананы не ў поўным аб’ёме, дапускаюцца парушэнні Правіл аховы жыцця людзей на водах, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11.12.2009 № 1623.

У прыватнасці, не пляжы ракі Нёман сродкі выратавання на ведамасным пасту адсутнічаюць, іх наяўнасць кіраўніцтвам ТАК «Высокі бераг» не забяспечана. Няма ўказальнікаў месцаў, дзе можа быць аказана першая медыцынская дапамога. Прыбярэжная расліннасць на мелкаводдзі пляжа і не менш як за 25 метраў за яго межамі належным чынам не ўбрана. Патрабуецца рамонт і асвяжальная пафарбоўка малых архітэктурных формаў (альтанкі, лаўкі, спартыўнае абсталяванне, выратавальны мост).

Пры наведванні зоны адпачынку на рацэ Нёман паблізу дзіцячана аздараўленчага лагера «Церамок», гарадскіх пляжаў на Нёмане і гарадскім возеры ўстаноўлена, што на стэндах адсутнічае патрэбная інфармацыя, не бачна знакаў, што ўказвалі б на месцы масавага адпачынку. Прылеглая да пляжаў тэрыторыя часткова забруджана цвёрдымі бытавымі адходамі. Месца для купання не пазначана на мясцовасці, не абгароджана буямі зона, заплыў за якую забаронены, чарнеюць выпаленыя ўчасткі зямлі – месцы несанкцыянаванага развядзення кастроў. Частка акваторыі, прызначаная для купання, не пазначана папераджальнымі знакамі і на пляжы ракі Нёман (ТАК «Высокі бераг») і возеры Кромань (ДЛГУ «Стаўбцоўскі лясгас»).

Згодна з Правіламі аховы жыцця людзей на водах (п. 18), у месцах масавага адпачынку каля вады, з мэтай папярэджання няшчасных выпадкаў і аказання дапамогі, арганізацыямі, за якімі замацаваны пляжы, ствараюцца ведамасныя выратавальныя пасты, якія адпавядаюць патрабаванням да выратавальных пастоў ТВВОД. «Аднак выратавальныя пасты на рацэ Нёман паблізу дзіцячага аздараўленчага лагера «Церамок» (ААТ «Вішнявецкі-агра»), на сажалцы ў а. г. Горкі (ААТ «Жацерава»), на возеры Кромань (ДЛГУ «Стаўбцоўскі лясгас»), на рацэ Нёман (ТАА «Рудзьмянская гаспадарка») адсутнічаюць.

Непрыняцце своечасовых мер па падрыхтоўцы зон масавага адпачынку на водных аб’ектах да купальнага сезона стварае рэальную пагрозу для жыцця і здароўя грамадзян.

Пракуратурай раёна па выніках выяўленых парушэнняў кіраўніцтву РУП «Стаўбцоўскае АКС», ТАК «Высокі бераг», ААТ «Вішнявецкі-агра», ААТ «Жацерава», ДЛГУ «Стаўбцоўскі лясгас» і ТАА «Рудзьмянская гаспадарка» вынесены прадпісанні, старшыні раённага выканаўчага камітэта ўнесена прадстаўленне.

Сяргей ГРЫЦУК,пракурор Стаўбцоўскага раёна

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>