Выратавальнае слова журналіста

0705b

У Маладзечне, на базе пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, прайшоў семінар па пытаннях узаемадзеяння органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях са сродкамі масавай інфармацыі. Удзел у ім узяла і рэдакцыя раённай газеты «Прамень».

Сустрэча пачалася з прадстаўлення сучаснай пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і паказальных выступленняў, падчас якіх выратавальнікі пераадольвалі псіхалагічную паласу перашкод, што ўспыхнула, тушылі цыстэрну і іншыя ачагі загарання, ратавалі пацярпелых. Вялікая ўвага была нададзена знаёмству з прыёмамі аказання першай дапамогі. Немалаважна тое, што кожны ўдзельнік семінара мог прымераць экіпіроўку і паспрабаваць сябе ў ролі выратавальніка. Або нават у ролі пацярпелага, якога неабходна пераправіць з вышыні чатырохпавярховага будынка. Смелыя жадаючыя, дарэчы, знайшліся. У цэлым у рэдактараў і журналістаў атрымаліся ў ходзе семінара відовішчныя фота- і тэлекадры. Засталося адчуванне павагі да людзей, якіх называюць выратавальнікамі, і – самае галоўнае – усведамленне той небяспекі, пагрозы, якую нясе з сабою агонь.

На асноўных пагрозах, з якімі, акрамя пажараў, прыходзіцца сутыкацца выратавальнікам у сучасных рэаліях, падрабязней спыніўся падчас пасяджэння начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Максім Шышканаў. Відэакадры з экрана дапаўнялі карціну найбольш рэзанансных здарэнняў на тэрыторыі Мінскай вобласці за апошнія пяць гадоў. Сярод іх – уцечка аміяку на мясакамбінаце ў Слуцку, выбух газу ў шматпавярховым доме ў Лагойскім раёне, выкід нафтапрадуктаў і пападанне іх у раку ў Смалявіцкім раёне і т. п. Гібель людзей у мінулым годзе ў Барысаве і Слуцку паказала, што злабадзённасць апошнім часам набыў такі від здарэнняў, як атручэнне прадуктамі гарэння газу. Прычынай з’яўляецца неналежны стан вентыляцыйных і дымаходных каналаў, таму ў абавязковым парадку неабходна ажыццяўляць іх праверку напярэдадні ацяпляльнага сезона. Давесці гэта да грамадзян – задача ў тым ліку і сродкаў масавай інфармацыі.

У любой з надзвычайных сітуацый важна прыняць граматнае рашэнне, але не менш адказная місія ўскладзена і на журналістаў. Запатрабавана аб’ектыўнае і ўсебаковае асвятленне, якое не пасее страх і не напужае людзей, а дасць адказы на пытанні: што трэба рабіць, як дзейнічаць, каб наступствы былі мінімальнымі? Нярэдка ў такіх выпадках, як падкрэсліў прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Віталь Навіцкі, прынцыповае значэнне мае кожнае слова. Прафесіяналізму малавата, калі журналіст, да прыкладу, не адчувае розніцы паміж «эвакуіраваць» і «выратаваць». У пытаннях прапаганды бяспекі жыццядзейнасці на вынік можна разлічваць толькі пры прафесійным сістэмным падыходзе. Невыпадкова, што ў нашай раённай газеце ўжо другі год выходзіць тэматычны выпуск «Апавяшчальнік», скіраваны на пытанні прафілактыкі сярод дзяцей і падлеткаў, іх бацькоў. Хочацца дадаць, што ў выратавальнікаў з’явілася апошнім часам шмат уласных сацыяльных ролікаў, інфармацыйна-асветніцкіх і іншых праектаў.

 

СЕЗОН – НА КОЛАХ

На Стаўбцоўшчыне адкрыццё турысцкага сезона пачалося з велапрабегу.

Яго маршрут пралёг па маляўнічых родных мясцінах – Стоўбцы – Сцяцкі – Ячонка – Тулёнка – Семенчыцы – Заямнае – Стоўбцы – і прыцягнуў каля шасці дзясяткаў удзельнікаў. Усе ў суправаджэнні ДАІ і «хуткай» дружна стартавалі і так жа дружна даехалі да фінішу. Узрост удзельнікаў – ад падлеткаў да 50+.

Нягледзячы на тое, што маршрут уключаў у сябе лясныя дарогі, 30-кіламетровая дыстанцыя аказалася няцяжкай. Не падвяла і двухколавая тэхніка. На беразе Сулы, ля сцен старадаўняга млына і тутэйшай славутасці, краязнаўца і ўдзельнік велапрабегу Міхаіл Міхно зрабіў экскурс у гісторыю. Тут жа быў разбіты прывал, на якім веласіпедысты маглі падсілкавацца. Ім інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Салей прапанавала тэматычную інфармацыйна-гульнявую праграму ў рамках прафілактычнай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!».

Мы прызвычаіліся, што выратавальнікі раёна ідуць у школы і працоўныя калектывы, выходзяць на вуліцы і ў паркі, праводзяць мерапрыемствы на стадыёне і ў клубе, заклікаючы да бяспечных паводзін. А цяпер яны адправіліся ў велапрабег, каб яшчэ раз нагадаць жыхарам раёна, што пытанні бяспекі – зусім не дробязныя, яны варты ўвагі.  

Сёлетні велапрабег – трэці за апошнія паўтара года. На яго з энтузіязмам адклікнуліся настаўнікі фізічнай культуры і спорту А. М. Галаўко (Старасвержанская школа), Ю. А. Кручок (Заямнаўская школа), М. М. Кухарчык (Залужскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа) разам са сваімі выхаванцамі, група вучняў СШ № 3 г. Стоўбцы, маладыя сем’і.

– Радуе тое, што з кожным разам расце колькасць удзельнікаў велапрабегу. Састаў на гэты раз можна назваць інтэрнацыянальным – сярод удзельнікаў быў 35-гадовы жыхар Наваколасава, егіпцянін, – расказала адна з арганізатараў – галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Анастасія Віслаўская. Свой уклад у арганізацыю велапрабегу таксама ўнеслі раённы камітэт БРСМ, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>