Здатныя, таленавітыя

0705c

У МАСТАЦКІМ ЧЫТАННІ

Наша школа прыняла ўдзел у V Міжнародным конкурсе сучаснага мастацтва Avanti для дзяцей і моладзі.

Паказаць сябе можна было ў розных намінацыях – у вакале, дызайне адзення, літаратурным чытанні, харэаграфіі, цыркавым мастацтве. Усяго ў конкурснай праграме было 315 удзельнікаў, сярод якіх сольныя выканаўцы і калектывы. У творчым саперніцтве прымалі ўдзел таленавітыя дзеці і моладзь ва ўзросце ад пяці да 25 гадоў з краін бліжняга і дальняга замежжа.

У склад журы ўвайшлі прафесіяналы са сферы шоу-бізнесу Беларусі і замежжа, прадзюсары, кампазітары, рэжысёры, папулярныя выканаўцы, а таксама прадстаўнікі СМІ.

Захапляльны марафон доўжыўся на працягу двух дзён. Такое творчае супольніцтва вельмі аб’ядноўвае, радуе, натхняе на новыя творчыя зносіны.

Паспяхова прадставіла сваё майстэрства на гэтым конкурсе ў намінацыі літаратурнае чытанне вучаніца Дзераўнянскай дзіцячай школы мастацтваў Ульяна Бурдзейка (настаўніца А. П. Шуцько). Яна стала лаўрэатам ІІ ступені. Ульяна прымае віншаванні.

Алена ШУЦЬКО,выкладчыца Дзераўнянскай дзіцячай школы мастацтваў

 

БАЯНІСТЫ ЗАВАЁЎВАЮЦЬ ДЫПЛОМЫ

Выхаванцы аддзялення народных інструментаў Ганна Абрамовіч, Дзмітрый Хвалей, Лявон Несялоўскі, Паліна Міткевіч і Аляксандр Уласік зноў парадавалі сваіх педагогаў Сяргея і Людмілу Крамко, Генадзя Несялоўскага, кіраўніцтва Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў і бацькоў заваяванымі дыпломамі. На гэты раз са складанай конкурснай праграмай яны ігралі на Рэспубліканскім фестывалі-конкурсе «ЛьВёнак» (Лідскі вянок).

Лаўрэацкага дыплома ІІ ступені ўдастоена Ганна Абрамовіч, лаўрэацкіх дыпломаў ІІІ ступені – Дзмітрый Хвалей і Лявон Несялоўскі. Дыпламантам І ступені стала Паліна Міткевіч, з якой працуе выкладчык Г. У. Несялоўскі. Самы юны выканаўца, вучань Л. С. Крамко Аляксандр Уласік таксама ўцешаны ўзнагародай дыпламанта ІІІ ступені, што для яго з’яўляецца выдатным стымулам павышаць сваё майстэрства ігры на акардэоне.

Конкурс праходзіў ў тры туры: першы – у школе мастацтваў, другі – завочны з перасылкай запісаў конкурснай праграмы на дыску. Тыя, хто атрымаў выклік, змаглі паехаць на трэці тур у Ліду.

Самай высокай была канкурэнцыя ў групе «В» – 35 чалавек спаборнічалі ў выканальніцкім майстэрстве. Ганна Абрамовіч дастойна вытрымала гэты конкурс і атрымала дыплом высокай пробы – лаўрэацкі.

Выкладчыкі Генадзь Несялоўскі, Сяргей Крамко, Людміла Крамко таксама адзначаны журы за іх шматгадовую працу па развіцці талентаў маладога пакалення, прафесіяналізм у выкладанні музычных дысцыплін і падрыхтоўцы дзяцей да конкурсаў і фестываляў.

Як адзначаюць выкладчыкі баяннага класа, за апошнія пяць гадоў склалася моцная каманда таленавітых мэтанакіраваных вучняў, якія дастойна абараняюць гонар Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў. Гэта Ганна Абрамовіч, Дзмітрый Хвалей, Лявон Несялоўскі, Паліна Міткевіч, а ў гэтым годзе да іх далучыўся Аляксандр Уласік, які ўжо паспяхова выступіў у некалькіх конкурсах і атрымаў узнагароды. Наперадзе ў вучняў доўгачаканыя летнія канікулы. А Лявону Несялоўскаму ўсе жадаюць паспяховай здачы ўступных экзаменаў у музычны каледж.

Пр

 

ІНТАРЭС ДА МАСТАЦКАГА ТЭКСТЫЛЮ

У праграме XVII Рэспублiканскай выставы навукова-метадычнай лiтаратуры, педагагiчнага вопыту i творчасцi вучнёўскай моладзi адбыўся IV Рэспубліканскi конкурс юных майстроў па мастацкім тэкстылі. Арганiзатарам конкурсу выступіў Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Конкурс праводзіцца сярод навучэнцаў аб’яднанняў па інтарэсах выяўленчай творчасці ўстаноў адукацыі ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў з мэтай папулярызацыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выяўлення і падтрымкі юных талентаў.

Конкурс праходзіў у чатырох намінацыях: «Ткацтва», «Вышыўка», «Валянне», «Лялька» – у форме адкрытага спаборніцтва, у ходзе якога кожнаму ўдзельніку за чатыры гадзiны неабходна было выканаць творчае заданне, а пасля прадставiць яго абарону.

У намінацыі «Валянне» ва ўзроставай катэгорыі 12-16 гадоў навучэнец Стаўбцоўскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі аб’яднання па інтарэсах «Свет воўны» (кіраўнік Наталля Маслава) Кірыл Маслаў заняў першае месца. Віншуем пераможцу і жадаем творчых поспехаў!

Ганна БУРДЗЕЙКА,намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі

 

ТАЛЕНТЫ ПРЫКМЕЧАНЫ

У Мінску рэалізуецца міжнародны культурны праект «Leto сябры» з прыцягненнем юных талентаў да мастацкіх конкурсаў.

Выхаванка Наваколасаўскай дзіцячай школы мастацтваў, удзельніца ўзорнага ансабля народнай песні і музыкі «Каласкі» Марыя Тэрзі зноў прыцягнула ўвагу журы сваім незвычайным голасам. Яна выканала народныя песні, і, як і ў многіх іншых папярэдніх конкурсах за межамі раёна, атрымала ўзнагароду – лаўрэацкі дыплом ІІІ ступені. Гэтая ўзнагарода – і адзнака працы яе настаўніцы Алёны Грыбко, якая працуе з дзяўчынкай.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>