І адпачынак – з «Праменем»!

Ах, лета!.. Звонкае лета! Прырода «спявае». Час адпачынкаў.

Летам сапраўды хочацца ды і патрэбна адпачыць, каб набрацца сіл на новы працоўны год. Хтосьці едзе за мяжу, хтосьці адпачывае ў Беларусі, а хтосьці застаецца дома, на роднай Стаўбцоўшчыне. І ў нас ёсць дзе адпачыць і што паглядзець.

У гэтым годзе ўся грамадскасць і наша Стаўбцоўшчына будуць адзначаць 135-годдзе з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа і Янкі Купалы. Бярыце дзяцей, сяброў і прайдзіцеся ці праедзьцеся сцежкамі Якуба Коласа. Завітайце ў Акінчыцы, паглядзіце домік, дзе нарадзіўся Якуб Колас, наведайце Смольню, Ласток, Альбуць, адпачніце на беразе цудоўнага Нёмана. Прыемна і пазнавальна.

У бягучым годзе адзначаецца і 500-годдзе кнігадрукавання. З гэтай нагоды хочацца напомніць, што стаўбцоўская зямля звязана з такімі славутымі пісьменнікамі, як Карусь Каганец (а. г. Засулле), Вінцэсь Каратынскі (в. Жукаў Барок, ф. Залучча), Янка Лучына (в. Мархачоўшчына), Саламон Майман (Хейман Шлома (в. Жукаў Барок)), Адам Плуг (в. Жукаў Барок), Уладзіслаў Сыракомля (Людвік Кандратовіч (ф. Залучча, паблізу Жукава Барка)), Ядвігін Ш (Кромань) і інш. Цэлая плеяда беларускіх пісьменнікаў і мовазнаўцаў… А сучасная Мікалаеўшчына… Школа, якая ў ёй знаходзіцца, узгадавала такіх вядомых пісьменнікаў і паэтаў, як Мікола Маляўка, Яўген Хвалей, Алесь Камароўскі, Алесь Рыбак, Міхась Мамонька. А навукоўцы, даследчыкі… Усіх не пералічыць. Я ўпэўнена, што вы, паважаныя чытачы, з цікавасцю ўспрынялі старонку газеты «Прамень» «Яны нарадзіліся на Стаўбцоўшчыне» (складальніца Марыя Станкевіч), якая знаёміць са славутымі людзьмі Стаўбцоўскага краю.

А чаму б не пабываць у Дзяржынаве (145 гадоў Ф. Дзяржынскаму), не пазнаёміцца з помнікамі архітэктуры – культавымі збудаваннямі, адпачыць на возеры Кромань, на ТАК «Высокі бераг», у «Панскім маёнтку «Сула»? Кожная вёсачка Стаўбцоўскага раёна мае сваю гісторыю, сваю памяць, сваю адметнасць. І святы вёсак, якія ладзяцца амаль кожную суботу, расказваюць нам аб прыгажосці і чароўнасці нашага краю, аб перадавіках і ветэранах, аб людзях працы.

Калі ж вы не зможаце пабываць у той ці іншай мясціне Стаўбцоўшчыны, пазнаёміцца з яе славутымі людзьмі і цудоўнымі краявідамі, то вам на дапамогу прыйдзе раённая стаўбцоўская газета «Прамень». Нездарма гавораць: «Газет многа, а «раёнка» – адна», бо менавіта яна, «раёнка», расказвае пра вас і піша для вас, знаёміць з усімі навінамі раёна, вобласці, рэспублікі. А ў гэтыя летнія дзянькі рэдакцыя абяцае, што газета будзе для вас таксама адпачынкам: цікавай, змястоўнай, газетай-дарадчыцай, газетай-памочніцай. На яе старонках вы зможаце даведацца не толькі аб тым, чым жыве Стаўбцоўшчына, але і азнаёміцца з праграмай тэлебачання, аб’явамі, рэкламай і афішай культурных і спартыўных мерапрыемстваў, прачытаць матэрыял для душы, разгадаць крыжаванку, атрымаць параду-падказку, як лепей правесці летні адпачынак, павіншаваць сваіх сяброў, калег, родзічаў са знамянальнай датай і т. п.

Напамінаем, што падпіску на раённую газету «Прамень» вы можаце аформіць у любым аддзяленні паштовай сувязі, у паштальёна. Кошт падпіскі: для індывідуальных падпісчыкаў – 4 руб. 5 кап. (на месяц), для ведамасных падпісчыкаў – 8 руб. 10 кап. Газета выходзіць два разы на тыдзень: у сераду на 8-мі старонках, у суботу – на 16-ці старонках у колеры.

Раённая газета «Прамень» – ваш дарадчык і на працы, і на адпачынку. Выпісвайце і чытайце нашу «раёнку»! Будзем разам!

Нэлі АСТРЭЙКА

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>