У чаканні праменя ўдачы

Filed under: Нумары,Спорт |

У дзявятым туры першынства Беларусі сярод камандаў першай лігі стаўбцоўская каманда «Нёман-Агра» ўступіла мінскай «Прамень» з лікам 0:4.

«Прамень» ці «Луч»? Такая дыскусія аб афіцыйнай назве вялася ў калектыве мінскай футбольнай каманды. Спыніліся на рускамоўным варыянце, паколькі тытульным спонсарам каманды з’яўляецца вядомы сталічны завод гадзіннікаў «Луч». Аднак жа ва ўмовах двухмоўя ў артыкуле мы можам называць каманду сугучна назве нашай газеты.

Яшчэ цікавая дэталь. Аказваецца, некаторыя з новых ігракоў сённяшняй «Нёман-Агра» вядомыя трэнеру гэтай сталічнай каманды Івану Біёнчыку і выступалі за «Прамень». У даным жа выпадку кампрамісу быць не магло. Каманда «Прамень», пакараная за парушэнні рэгламенту ў мінулым сезоне дзесяццю штрафнымі ачкамі, сёлета імкнецца хутчэй ліквідаваць дэфіцыт і вырвацца наверх. І стаўбчанам не да твару быць аўтсайдарам.

Такім чынам, самыя ўвішныя балельшчыкі «Нёман-Агра», якія паспяшаліся ў Мінск, каб хварэць за сваіх, чакалі напружанага паядынку.

На жаль, інтрыга практычна пагасла ўжо да сярэдзіны першага тайма. Дзве выніковыя атакі гаспадароў поля – і мінчане вядуць з лікам 2:0. У другой палове сустрэчы самы выніковы пакуль бамбардзір турніру першай лігі Ханкевіч праводзіць свае дзявяты, а потым і дзясяты галы ў сезоне. 4:0 на карысць «Праменя» – такі вынік сустрэчы. Ці варта падлічваць выгадныя моманты, якія не рэалізавалі стаўбчане, ачкоў жа гэта не прыбавіць. Пакуль жа ў «Нёман-Агра» іх па-ранейшаму шэсць. І незайздроснае апошняе шаснаццатае месца ў турнірнай табліцы.

Ці з’явяцца прычыны для аптымізму сёння, калі «Нёман-Агра» прымае «Хімік»? Гэтая каманда са Светлагорска з адзінаццаццю набранымі ачкамі займае дзявятае месца. А лідзіруе клуб «Смалявічы-СТІ» – 22 ачкі. У чарговым матчы смалявіцкія футбалісты разграмілі ФК «Орша» з лікам 4:0.

Ф. ФЯДОТАЎ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>