Падзеі і здарэнні

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне шэсць шлюбаў, зроблены тры адзнакі аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі 11-ць маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Аліна Клімовіч, Валерыя Аўчук, Дамініка Дзягель, Вікторыя Кавальчук, Софія Суднік, Іван Яўсейчык, Дар’я Жукава, Анастасія Усс, Елісей Нарывончык, Софія Васілеўская і Васіліса Сінянкова.

Зямны шлях закончыўся для шасці жыхароў раёна.

У пажарнай часці згадалі загаранне на хутары Кругліца. Пажар здарыўся ў нежылым доме, які належыць СГФ «Аталезь-агра». Ад дома засталося папялішча. Матэрыял перададзены ў райаддзел міліцыі. Пажарныя выязджалі на дапамогу лясгасу ў тушэнні лесу паблізу мікрараёна Акінчыцы. Пацярпела 0,3 га лесу. У сувязі з сухім надвор’ем забаронены ўезд у лясныя масівы, пры наведванні лясоў нельга карыстацца адкрытым агнём, кідаць акуркі і т. п.

Міліцыяй зарэгістраваны 93 паведамленні аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджаны восем крымінальных спраў, у пяці з іх устаноўлены падазроныя. Жыхар Ператокаў аштрафаваны за самавольнае будаўніцтва жылога дома і гаспадарчай пабудовы. Абрабаваны дачныя дамы ў садовым таварыстве «Журавінка» і вёсцы Ругаец. З пад’езда дома ў Стоўбцах украдзены веласіпед. На міні-рынку паблізу аўтавакзала нецвярозы мужчына адкрыта схапіў з прылаўка пару памідораў і цыбуліну.

Пракуратурай раёна праведзена праверка і ўнесена прадстаўленне кіраўніцтву райаддзела міліцыі аб ухіленні парушэнняў і недахопаў у дзейнасці інспекцыі па справах непаўналетніх па папярэджанні супрацьпраўных паводзін падлеткаў.

Суд арыштаваў на два месяцы 28-гадовую стаўбчанку, якая ўхілялася ад выплаты сродкаў на ўтрыманне непаўналетніх дзяцей (у адносінах да яе прыменены і меры бяспекі і лячэння ад алкагольнай залежнасці).

ДАІ выявіла 287 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – двое п’яных вадзіцеляў і 14 вадзіцеляў-бяспраўнікаў (з іх пяць – на мотатранспарце), 26 недысцыплінаваных пешаходаў і чатыры – веласіпедысты. Зафіксавана восем ДТЗ. Ніхто не пацярпеў. У ходзе акцыі «Увага: дзеці!» прыцягнуты да адказнасці 260 вадзіцеляў, якія праігнаравалі патрабаванне рухацца ў светлы час сутак з уключанымі фарамі.

«Хуткая» атрымала 175 выклікаў да хворых, сем з іх – да асоб з алкагольным ап’яненнем.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>